“Дон Жуан”. Пачаліся рэпетыцыі


Прататыпам легендарнага дона Жуана лічыцца прадстаўнік аднаго з арыстакратычных родаў Севільі дон Хуан Ценорыа. Яго смелыя любоўныя і дуэльныя прыгоды доўга заставаліся беспакаранымі, пакуль ён не выкраў дачку камандора і не забіў яго. Правасуддзе бяздзейнічала, таму пакараць дона Хуана вырашылі манахі-францысканцы. Ад імя маладой і прыгожай жанчыны прызначылі яму спатканне ў царкве, дзе быў пахаваны камандор, забілі яго там і распусцілі чуткі, што распусніка адправіла ў пекла статуя камандора. Гэтая гісторыя змяшалася з іншымі і стала своеасаблівай легендай. Сюжэт распаўсюдзіўся па Еўропе і стаў асновай для многіх твораў. У тым ліку для дёрзкай камедыі нораваў французскага драматурга Жана-Батыста Мальера ў 1664 годзе.
Чаму “Дон Жуана” паказваюць у розных тэатрах усяго свету на працягу 350 год? Убачым на сцэне Купалаўскага праз два месяцы. У ролі дона Жуана Павел Харланчук. Слуга Сганарэль, які ўвесь час яго павучае, – Віктар Манаеў. У спектаклі таксама задзейнічаныя: народныя артысты Беларусі Мікалай Кірычэнка, Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед, Сяргей Краўчанка, артысты Святлана Анікей, Юлія Шпілеўская,Сяргей Рудэня, Раман Падаляка, Аляксандр Казела, Аляксандр Малчана, Ігар Пятроў, Ганна Хітрык, Кацярына Алейнікава, Валянціна Гарцуева, Марына Гардзіёнак, Міхаіл Зуй, Сяргей Чуб, Дзмітрый Есяневіч, Мікалай Кучыц, Павел Астравух, Аляксей Яравенка, Павел Яскевіч, Аляксей Чарнігін, Андрэй Дробыш.