"Юбілей ювеліра". Рыхтуецца прэм'ера!

06 чэрвеня
"Юбілей ювеліра". Рыхтуецца прэм'ера!
Ужо ў гэтым месяцы, 27 і 28 чэрвеня, адбудуцца прэм'ерныя паказы спектакля "Юбілей ювеліра" паводле п'есы Maurice's Jubilee ("Юбілей Морыса") сучаснага брытанскага драматурга Ніколы МакОліф. 

Квіткі ўжо ёсць у продажы. Іх можна набыць у нашых касах або на сайце на старонцы спектакля.

Нікола МакОліф вядомая перш за ўсё як актрыса, нават грала ў спектаклі "Юбілей Морыса" паводле сваёй п'есы і атрымала ўзнагароду Эдынбургскага фестываля ў 2012 годзе. Таксама шмат грае ў тэатры, здымаецца ў кіно, піша прозу для дарослых і дзяцей.

Рэжысёр - Аляксандр Гарцуеў, аўтар сцэнаграфіі і касцюмаў - Ігар Анісенка, кампазітар - Дзмітрый Фрыга. Разам яны стварылі шмат цікавых і папулярных у гледачоў спектакляў, у тым ліку на купалаўскай сцэне: "Хам" і "Людзі на балоце" паводле твораў класікаў беларускай літаратуры. 

У спектаклі занятыя заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Георгій Маляўскі, Аляксандр Падабед, Наталля Качаткова, Тамара Міронава, Зоя Белахвосцік, таксама Юльяна Міхневіч, Іван Кушнярук, Павел Паўлюць, Крысціна Дробыш і Дзіяна Камінская.