Канцэрт харэаграфичнага ансамбля "Харошкі"

20 кастрычніка
Канцэрт харэаграфичнага ансамбля "Харошкі"

Беларускі фальклор і гісторыя, ўнікальнасць і самабытнасць нашага народа, яго традыцыі і багатыя духоўныя каштоўнасці – усё гэта можна ўбачыць 28 кастрычніка ў 19.00 на Галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» запрашае на дынамічную, цікавую фальклорную праграму, дзе кожны нумар – гэта яркі, непаўторны спектакль, напоўнены разнастайнай гамай пачуццяў, эмоцый і запалу, а сам ансамбль – гэта сапраўдны тэатр танца Валянціны Гаявой!

Да сустрэчы 28 кастрычніка ў Купалаўскім на сапраўдным свяце высокага харэаграфічнага мастацтва!