“Нетэатральная маска”. Запускаем вытворчасць масак

07 красавіка
“Нетэатральная маска”. Запускаем вытворчасць масак
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачынае сацыяльны праект “Нетэатральная маска” па вырабу ахоўных масак немедыцынскага прызначэння. Пашывачны цэх тэатра ўжо вырабіў 500 ахоўных масак для твару, у бліжэйшы час плануецца ажыццявіць выраб яшчэ большай колькасці масак, якія будуць перададзеныя на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.

Праект арганізаваны за кошт па-за бюджэтных сродкаў Купалаўскага тэатра і пры спонсарскай падтрымцы партнёра тэатра, юрыдычнай кампаніі SBH. Купалаўскі тэатр будзе ўдзячны юрыдычным асобам, усім аматарам тэатральнага мастацтва і нашым гледачам за фінансавую падтрымку ў набыцці матэрыялаў, неабходных для пашыўкі ахоўных масак. 

Мы таксама запрашаем далучыцца да праекта і іншыя тэатры Беларусі (якія маюць магчымасці), каб разам зрабіць гэтую добрую справу.

Галерэя: