Ноч паэзіі - 2018

10 ліпеня
Ноч паэзіі - 2018
6 ліпеня з нагоды Купалля на терасе кавярні "Аустэрыя Уршуля" мы правялі нашу другую Ноч паэзіі, у якой прынялі ўдзел беларускія паэты і госці, якія чыталі свае любімыя вершы. 

Першая ноч паэзіі прайшла яшчэ ў мінулым годзе, і мы вырашылі працягнуць гэтую цудоўную традыцыю і кожны год збіраць у тэатры таленавітых пісьменнікаў, музыкаў і аматараў беларускай паэзіі. Сярод выступоўцаў былі Уладзімер Арлоў, Міхал Бараноўскі, Сабіна Брыля, Дзяніс Бурко, Даша Бялькевіч, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Ігар Кулікоў, Таццяна Нядбай, Віталь Рыжкоў, Таня Скарынкина, Андрусь Такінданг, Андрэй Хадановіч, а таксама Кася Камоцкая і Алесь Камоцкі, якія прадставілі цудоўныя вершы беларускіх паэтаў у музычным выкананні. 

Дзякуем усім, хто прыняў удзел у нашай цудоўнай вечарыне! Будзем з радасцю чакаць вас на імпрэзу ў наступным годзе! 

CPIa1OzZhFU.jpg
D0JEEPQ7x-s.jpg
DXNgL01AsL0 (1).jpg
HBT0wR_o84o.jpg
HYIhI5vgI9A.jpg
SnkEABtKGtY.jpg
y5mDUnidFoo.jpg