Пачаліся рэпетыцыі спектакля «Пан Тадэвуш»

10 верасня

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы распачаліся рэпетыцыі новага спектакля «Пан Тадэвуш».

Знакамітую паэму Адама Міцкевіча на купалаўскай сцэне ўвасобіць рэжысёр Мікалай Пінігін. Пераўтварыць эпічную паэму ў дзесяць тысяч радкоў у тэатральную дзею яму дапамогуць мастак-пастаноўшчык Зіновій Марголін, мастак па касцюмах Алена Ігруша і кампазітар Андрэй Зубрыч.

Пан Тадэвуш

Праца ідзе з тэкстам, перакладзеным з польскай мовы на беларускую Язэпам Семяжонам. Інсцэніроўку паэмы для тэатра зрабіў Сяргей Кавалёў.

Гэта першы вялікі праект Купалаўскага тэатра пасля рэканструкцыі. У спектаклі зайдзейнічана большая частка трупы. Пана Тадэвуша будзе граць Павел Харланчук, Графа — Раман Падаляка, Тэлемену — Святлана Анікей і Юлія Шпілеўская, Зосю — Марта Голубева і Крысціна Казак. Прэм'ера спектакля адбудзецца напрыканцы студзеня 2014 года.

Відэа:

Загрузка плеера