Чайка. Пачаліся рэпетыцыі новага спектакля

03 снежня
Чайка. Пачаліся рэпетыцыі новага спектакля
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пачаліся рэпетыцыі новага спектакля "Чайка" паводле п'есы Антона Чэхава. Рэжысёр - Мікалай Пінігін. Над сцэнаграфіяй і касцюмамі працуе літоўскі мастак Марыус Яцоўскіс. Кампазітар - Андрэй Зубрыч. Пераклад п'есы з рускай мовы на беларускую зрабіла Марына Казлоўская.

У спектаклі задзейнічаныя Зоя Белахвосцік, Марына Гардзіёнак, Валянціна Гарцуева, Ігар Дзянісаў, Андрэй Дробыш, Крысціна Дробыш, Сяргей Журавель, Андрэй Кавальчук, Аляксандр Казела, Максім Карасцялёў, Віктар Манаеў, Юліана Міхневіч, Аляксандр Падабед, Раман Падаляка, Сяргей Рудзеня, Ігар Сігаў, Алена Сідарава, Павел Харланчук-Южакоў, Ганна Хітрык, Вікторыя Чаўлытка, Аляксей Яравенка.

Прэм'ера запланавана на сакавік 2015 года.