Сустрэнемся на Славянскім базары!

21 Мая
Сустрэнемся на Славянскім базары!

Купалаўскі тэатр шчыра запрашае на паказ легендарнага спектакля “Паўлінка”, які адбудзецца на юбілейным ХХХ Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

18 ліпеня 2021 года жыхары Віцебска і госці горада ўбачаць адзін з са мых знакамітых спектакляў Беларусі. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху ў спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжэту, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы і выдатнага майстэрства выканаўцаў.

Квіткі можна набыць у касах горада і на сайтах kvitki.by і ticketpro.by.