Тэатральны юбіляр!

07 снежня
Тэатральны юбіляр!

Амаль 65 год таму Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў першы раз выйшаў на сцэну Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і не пакідае яе па сённяшні дзень!

Паважаны Генадзь Сцяпанавіч, у такі святочны дзень калектыў тэатра віншуе і дзякуе Вам за лёгкасць, з якой Вы кожны раз выходзіце на сцэну. Вы натхняе не толькі сцэнічных партнёраў, але і гледачоў, у душах якіх Ваша творчасць пакідае толькі цёплыя ўспаміны! Няхай ажыццяўляюцца ўсе задуманыя планы, а жаданне тварыць і не пакідаць сцэну  роднага тэатра суправаджае вас кожны дзень.
Са святам!