Візіт дэлегацыі Казанскага акадэмічнага Вялікага рускага драматычнага тэатра імя В.І.Качалава

13 кастрычніка ў нашу сталіцу з візітам прыбыла дэлегацыя Казанскага акадэмічнага Вялікага рускага драматычнага тэатра імя В.І.Качалава для працягу пачатых перамоваў аб супрацоўніцтве.
Учора госці азнаёміліся з пляцоўкай, агледзелі гістарычны будынак тэатра. Дзень завяршыўся знакавай сустрэчай мастацкага кіраўніка-дырэктара Качалаўскага тэатра Аляксандра Славуцкага з беларускім, савецкім драматургам, сцэнарыстам, старшынёй Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі Аляксеем Дударавым.
У завяршэнні дня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паказаў спектакль-візітоўку "Паўлінка" паводле Янкі Купалы.
Сёння адбылася сустрэча генеральнага дырэктара Купалаўскага тэатра Аляксандра Шастакова і мастацкага кіраўніка-дырэктара Качалаўскага тэатра Аляксандра Славуцкага. Абмяркоўваліся планы на 2023 год.