Віншуем Мікалая Пінігіна!

30 лістапада
Віншуем Мікалая Пінігіна!
Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін атрымаў званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. 

Адпаведны Указ Прэзідэнт краіны падпісаў 26 лістапада 2015 года для шэрагу прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці "за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне, развіццё будаўнічай галіны, лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці, сферы аховы здароўя, культуры і спорту". 

Віншуем Мікалая Мікалаевіча з узнагародай!