Вясна ў Купалаўскім (6+)

жывы гук
Галоўная сцэна
Найбліжэйшыя паказы
  • 23
    красавіка
    19:00
    Чц

       Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» запрашае ўбачыць тэатралізаваную праграму «Вясна ў Купалаўскім»   яркую, эмацыйна багатую, напоўненую разнастайнымі фарбамі і непаўторнымі мастацкімі вобразамі.
        Праграма прысвечана самай жыццесцвярджальнай пары года. Мовай харэаграфіі ў ёй апяваецца прыгажосць прыроды, грацыя і хараство славянскай жанчыны. Гледачы ўбачаць лірычныя, поўныя пяшчоты кампазіцыі, а таксама цікавыя, дынамічныя нумары   трыумф жыцця, шчасця, кахання, адраджэння Зямлі. Расліны, птушкі, людзі славяць цудоўную пару года, адчуваюць ўнутраны ўздым, прыліў сіл і энергіі – гэта найлепшым чынам адлюстравана ў праграме «Вясна ў Купалаўскім».
         Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў выкананні камерна-інструментальнага і вакальнага ансамбля. На дзіўным і непаўторным свяце музыкі і высокага харэаграфічнага мастацтва ансамбль «Харошкі» падорыць гледачам прэм’еры нумароў, асаблівы ўзвышаны настрой і многа радасці!

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы