18 мая ў Купалаўскім тэатры пройдзе Ноч музеяў

14 мая
18 мая ў Купалаўскім тэатры пройдзе Ноч музеяў
18 мая Купалаўскі таксама плануе не спаць…. 
У Ноч музеяў мы будзем радыя бачыць вас у нашым тэатры, бо Купалаўскі – таксама сапраўдны музей, які захоўвае скарбы тэатральнага мастацтва як старэйшы тэатр Беларусі. Мы падрыхтавалі для вас асаблівую праграму: спачатку мы запрашаем вас на экскурсію па закуліссі Купалаўскага, а потым – на ўнікальную выставу касцюмаў з нашага касцюмернага цэха і макетаў дэкарацый да спектакляў, прадастаўленных Музеем гісторыі тэатра і музычнай культуры.

Каб трапіць на “Ноч у Купалаўскім”, трэба зарэгістравацца ў адну з груп:

18 траўня 21:30 https://forms.gle/KYQNoLGovCzxALpD7

18 траўня 23:00 https://forms.gle/BxtGuqAAWDwVhtPk7

18 траўня 23:30 https://forms.gle/SRZRDQ1diDyVLURf8

- атрымаць адпаведнае пацвярджэнне па электроннай пошце і выкупіць квіток на экскурсію.

Кошт квіткоў:

10 бел. руб. для дарослых

5 бел. руб. для школьнікаў

Квіткі можна набыць з 15 па 18 траўня з 19.00 да 21.00 у адміністратара тэатра на ўваходзе на Галоўную сцэну Купалаўскага (вул. Энгельса, 7).

Падрабязная інфармацыя пра месца збора, форму адзення і патрэбную экіпіроўку будуць дасланыя Вам у асобным лісце.

Звяртаем увагу, што колькасць месцаў абмежаваная.