Чытанне "Чарнобыльскай малітвы"
25 красавіка
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрашае 29 красавіка а 19-й гадзіне на чытанне “Чарнобыльскай малітвы” Святланы Алексіевіч.
Урыўкі з твора прагучаць у выкананні артыстаў тэатра: Марты Голубевай, Івана Кушнярука, Дзмітрыя Тумаса, Паўла Харланчука-Южакова і Кацярыны Яворскай. Рэжысёр імпрэзы – Дзмітрый Цішко.
Месца правядзення: кавярня "Аўстэрыя Уршуля" ў тэатральным будынку (вул. Энгельса, 7, з боку Аляксандраўскага сквера). Уваход вольны.