Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачынае дабрачынны праект “Купалаўскі адкрывае сэрцы”

25 ліпеня
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачынае дабрачынны праект “Купалаўскі адкрывае сэрцы”
Напярэдадні пачатку 100-га тэатральнага сезона і 100-годдзя з моманту заснавання Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачынае дабрачынны праект “Купалаўскі адкрывае сэрцы” для студэнтаў і вучняў, шматдзетных і няпоўных сем'яў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. 
Мэты праекта – адкрыць сэрцы юнакоў і дзяўчат да культуры і мастацтва праз тэатральныя пастаноўкі, якія адбываюцца на пляцоўках Купалаўскага тэатра. Мы марым пра тое, каб прыадчыніць сэрцы нашай моладзі да лепшага пазнання і азнаямлення з беларускай культурай і тэатральным мастацтвам; стварыць перадумовы іх далейшай творчай самарэалізацыі і адкрыць сэрцы нашых патэнцыяльных партнёраў, якія маглі б дапамагчы ў рэалізацыі дадзенай дабрачыннай сацыяльна-культурнай акцыі.  
Першае мерапрыемства адбылося 23 ліпеня 2019 года з удзелам Таццяны Леанідаўны Буравай, 
генеральнага дырэктара міжнароднай грамадскай арганізацыі “SOS-Дзіцячыя вёскі”. У рамках дабрачыннага праекта прайшоў паказ спектакля “Пінская шляхта” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, рэжысёр Мікалай Пінігін.