Мікалай Пінігін

Мастацкі кіраўнік

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся 6 жніўня 1957 года ў горадзе Ізюм (Харкаўская вобласць, Украіна).

У 1979 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Рэжысура тэлебачання” (курс заслужаных дзеячаў мастацтва У.А. Маланкіна, В.Р. Карпілава).

У 1979–1980 гг. працаваў рэжысёрам на беларускім тэлебачанні, дзе паставіў тэлеспектакль "Начны дыліжанс" па прозе К.Паустоўскага.

У 1980–1982 гг. — артыст Рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

У 1982–1984 гг. стажыраваўся ў якасці рэжысёра ў Маскоўскім Малым тэатры.

З 1985 года – рэжысёр Нацянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

У 1985–1987 гг. выкладчык кафедры "Майстэрства акцёра і рэжысуры" Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У 1995 годзе праходзіў стажыроўку ў парыжскім тэатры Courant Fest па запрашэнні Міністэрства замежных спраў Францыі.

З 1998 па 2009 гг. — рэжысёр Вялікага драматычнага тэатра ім. Г. А. Таўстаногава (Санкт-Пецярбург).

Мікалай Пінігін паставіў больш за 50 спектакляў, сярод якіх "Жанчына з мора" Г. Ібсена (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, 1984), "Дракон" Я. Шварца (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, 1989), "Эмігранты" С. Мрожака (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, 1989), "Тутэйшыя" Я. Купалы (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, 1990), "Ідылія" В. Дуніна-Марцінкевіча (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, 1993), "Дзіця з Віфлеему" (1992, Тэатр-студыя кінаакцёра), "Сродак Макропуласа" К. Чапека (Акадэмічны тэатр імя Я. Коласа, 1996), "Капрызы Марыяны" А. Мюсэ (ВДТ імя Таўстаногава, 1997), "ART" Я. Рэза (Малы тэатр, г. Мінск, ВДТ імя Таўстаногава, 1998), "Бедная Ліза" Н. Карамзіна (антрэпрыза "Віртуёзы сцэны", 1999), "Каліфарнійская сюіта" Н. Саймана (ВДТ імя Таўстаногава, 1999), "Боты на тоўстай падэшве" П. Гладзіліна (прадзюсарскі цэнтр "Альфа-радыё", 1999), "Дотык" П. Марбера (Нікола-тэатр, "Альфа-радыё", 2000), "Хлусня на доўгіх нагах" Э. дэ Філіпа (ВДТ імя Таўстаногава, 2000), "Таленты і прыхільнікі" А.Н. Астроўскага (ВДТ імя Таўстаногава, 2001), "Вячэра з выдуркам" Ф.Вэбера (Нікола-тэатр, "Альфа-радыё", 2002), "Касцюмер" Р. Харвуда (ВДТ імя Таўстаногава, 2002), "Бульвар злачынстваў" Э.-Э. Шмідта (Тэатр імя Я.Вахтангава, Масква, 2003), "Чайка" А. Чэхава (майстар-клас, Клермон-Феран, Францыя, 2003), "Матылёк" П. Гладзіліна (ВДТ імя Таўстаногава, 2004), "Кацярына Іванаўна" Л. Н. Андрэева (ВДТ імя Таўстаногава, 2004), "Квартэт" Р. Харвуда (ВДТ імя Таўстаногава, 2005), "Эмігранты" С. Мрожэка (ВДТ імя Таўстаногава, 2006), "Пінская шляхта" В. Дуніна-Марцінкевіча (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, 2007), оперы "Візіт дамы" С. Картэса (Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы, 1995), "Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага (Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы, 2001) і інш.

Мікалай Пінігін з'яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (за спектакль "Тутэйшыя" Я. Купалы, 1992), тэатральнай прэміі БСТД імя Е. Міровіча ў намінацыі "За лепшую рэжысуру" (спектакль "Ідылія" В. Дуніна-Марцінкевіча, 1994, 1999).
У 1994 годзе рэжысёр быў прызнаны "Чалавекам года Беларусі" ў намінацыі "Сцэна". Дыпламант міжнародных фестываляў у Кракаве (Польшча), Маскве (Расія), Харкаве (Украіна), Браціславе (Славакія), Таліне (Эстонія), Вільнюсе (Літва). У 2015 годзе атрымаў званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Прэса:
«Главный критик для меня — зритель» («7 дней», кастрычнік 2013)
Театры требуют хлеба, публика жаждет зрелищ («Советская Белоруссия», чэрвень 2013)
Контекст («Советская Белоруссия», сакавік 2013)
Мара пра рай Мікалая Пінігіна («Народная Воля», лістапад 2012)
Тэатр як асветная манархія («Мастацтва», кастрычнік 2012)
Новые театральные афиши о старом («Советская Белоруссия», кастрычнік 2012)
Визитки Купаловского («Вечерний Минск», жнівень 2012)