Сувенірная крама
Побач з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы ў мініяцюрным будынку па адрасу Энгельса, 7а працуе сувенірная крама. Калі вы жадаеце набыць камусьці такі падарунак, які б нагадваў пра тэатр, стары Мінск ці ўвогуле пра Беларусь, варта зазірнуць туды. Там можна набыць афішы і календары, фотаздымкі артыстаў, кубкі, магніты, свістулькі, паштоўкі, кнігі, вышыванкі, ручнікі і іншыя сувеніры. У гэтым жа будынку размяшчаецца і тэатральная каса.