Дакументы
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прапануе вам дакументы для азнаямлення па спасылках:
- Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (асабісты графік прыёму грамадзян)
- Кіраўніцтва тэатра (асабісты графік прыёму грамадзян)
- Палітыка відэаназірання
- Адміністрацыйныя працэдуры па зваротах грамадзян
- Рэгламент узаемадзеяння са СМІ
- Статут тэатра
- Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі персанальных даных
- Публічны дагавор (аферта) на рэалізацыю квiткоў на мерапрыемства
- План работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі на 2026 год
Правілы наведвання тэатра
1. Агульныя палажэнні
1. Дадзеныя Правілы рэгулююць адносіны паміж гледачамі і дзяржаўнай установай "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы" (далей — тэатр) і з’яўляюцца састаўной часткай пагаднення, якое заключана паміж бакамі пры набыцці ўваходных квіткоў на спектаклі, іншыя культурна-відовішчныя мерапрыемствы (далей — мерапрыемствы).
1.2. Пад час наведвання тэатра гледачы павінны выконваць (прытрымлівацца) дадзеныя Правілы.
2. Уваходны квіток
2.1 Уваход у будынак тэатра ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці ўваходнага квітка на дадзенае мерапрыемства.
2.2.Уваходны квіток павінен мець абавязковыя рэквізіты, прадугледжаныя дзеючымым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і быць сапраўдным у адпаведнасці з пазначанымі ў ім датай і часам правядзення мерапрыемства. Асноўныя правілы паводзінаў у тэатры пазначаны на адваротным баку ўваходнага квітка.
2.3. Уваходны квіток з выпраўленнямі лічыцца несапраўдным.
2.4. Адміністрацыя тэатра не нясе адказнасці за сапраўднасць ўваходных квіткоў, набытых не ў касе тэатра або не ва ўпаўнаважанай асобы тэатра.
2.5. У выпадку, калі будзе ўстаноўлена, што ўваходны квіток фальшывы або несапраўдны, глядач не дапускаецца ў глядзельную залу, вяртанне грошай або іншая кампенсацыя не адбываецца.
2.6. У выпадку выяўлення падвойных ўваходных квіткоў на адно і тое ж месца неабходна звярнуцца да адміністратара, які вырашыць сітуацыю і запрапануе заняць іншае свабоднае месца.
3. Зварот, абмен, перапродаж і страта ўваходнага квітка
3.1. Зварот набытага ўваходнага квітка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
3.2. Набыты ўваходны квіток не падлягае абмену.
3.3. Перапродаж уваходнага квітка на мерапрыемства ў памяшканнях тэатра забаронены.
3.4 . Тэатр не выдае дублікат і не пакрывае кошт згубленага уваходнага квітка.
4 . Абслугоўванне гледачоў з абмежаванымі магчымасцямі
Пры набыцці ўваходнага квітка для чалавека на калясцы неабходна не менш чым за тры дні да наведвання мерапрыемства паведаміць пра гэта касіру (іншай упаўнаважанай па рэалізацыі ўваходных квіткоў асобе) і галоўнаму адміністратару тэатра (тэлефон касы тэатра +375 17 367 17 17, галоўнага адміністратара +375 17 365 39 02) .
5. Правілы паводзінаў у тэатры
5.1. Гледачы дапускаюцца ў будынак тэатра за адну гадзіну да пачатку мерапрыемства .
5.2. Строгага дрэс-кода ў тэатры няма, дапускаецца дэмакратычная форма адзення. Тым не менш адзенне павінна мець ахайны выгляд і адпавядаць прынятым у грамадстве маральна-этычным нормам. Гледачы ў бруднай і (або) пакамечанай вопратцы, спартыўных касцюмах, а таксама мужчыны ў шортах і (або) спартыўных майках, жанчыны ў дэталях купальніка ў глядзельную залу не дапускаюцца.
5.3. Гледачам можа быць адмоўлена ва ўваходзе ў будынак тэатра (або яны могуць быць выдалены з будынка тэатра) у выпадках, калі яны ствараюць перашкоды для правядзення мерапрыемства, працы супрацоўнікаў тэатра, паводзяць сябе некарэктна, нецэнзурна выказваюцца, дапускаюць абразы работнікаў тэатра і да т.п., турбуюць іншых гледачоў, выклікаюць сваімі паводзінамі непарадкі, раздражняюць людзей навокал, маюць неахайны выгляд або займаюць месца, на якое ў іх адсутнічаюць уваходныя квіткі.
5.4. Парадак наведвання мерапрыемствы малалетнімі і непаўнагадовымі вызначаецца арганізатарам мерапрыемства з улікам спецыфікі правядзення такога мерапрыемства.
5.5 . Атрыманне аўтографаў і прыманне віншаванняў артыстамі тэатра ажыццяўляецца толькі пасля папярэдняга ўзгаднення з артыстамі і дзяжурным адміністратарам тэатра (адносна парадку і месца правядзення дадзеных працэдур).
5.6. Парадак уручэння артысту кветак і падарункаў загадзя агаворваецца з дзяжурным адміністратарам тэатра перад пачаткам мерапрыемства .
5.7. Уваход ў глядзельную залу з вялікімі сумкамі не дапускаецца.
5.8. Наведванне тэатра з жывёламі забаронена.
5.9. Пры ўваходзе ў глядзельную залу сродкі мабільнай сувязі і іншыя электронныя прылады гледача павінны быць выключаны.
5.10. Пра пачатак мерапрыемства і неабходнасці заняць сваё месца гледачам паведамляюць тры званкі; ўваход у глядзельную залу адкрываецца пасля першага званка.
5.11. Тэатральны буфет адкрываецца за адну гадзіну да пачатку мерапрыемства і працуе да трэцяга званка ў антракце.
5.12. Уваход у глядзельную залу з прадуктамі харчавання і напоямі катэгарычна забаронены.
5.13. Пасля трэцяга званка ўваход у партэр глядзельнай залы не дапускаецца. Глядач, які спазніўся, да канца першага акта павінен заняць прапанаванае адміністратарам вольнае месца ў бельэтажы або на балконе у залежнасці ад месца, названага ва ўваходным білеце, або, пры іх адсутнасці, чакаць антракту ў тэатральным буфеце.
5.14. Падчас правядзення мерапрыемства катэгарычна забаронена здымаць яго на фота і відэа, не ўзгадніўшы гэтае пытанне загадзя з адміністрацыяй тэатра.
5.15. Падчас правядзення мерапрыемства забараняюцца перамяшчэнні па глядзельнай зале, за выключэннем надзвычайных прычын санітарнага або медыцынскага характару, або звязаных з эвакуацыяй гледачоў.
6. Гардэроб
6.1. Гардэроб тэатра адкрываецца за адну гадзіну да пачатку мерапрыемства .
6.2. У гардэроб тэатра прымаецца толькі верхняя вопратка.
6.3. За галаўныя ўборы і рэчы, пакінутыя ў кішэнях вопраткітэатр адказнасці не нясе.
6.4. Ручная паклажа (заплечнікі, парасоны, буйнагабарытныя сумкі, пакеты, прадметы), галаўныя ўборы, за выключэннем дробных асабістых рэчаў, партфеляў і жаночых сумачак, здаюцца ў камеры захоўвання гардэроба тэатра з выдачай асабістага нумарка.
6.5. За згублены нумарок на атрыманне пакінутага ў гардэробе адзення або ручной паклажы глядач нясе грамадзянска-прававую адказнасць.
6.6. Забытыя ў гардэробе тэатра і не запатрабаваныя гледачом пасля заканчэння мерапрыемства рэчы падлягаюць дагляду службай аховы тэатра з прыцягненнем пры неабходнасці спецыялістаў МУС і МНС.
7. Бюро знаходак
Любыя асабістыя рэчы, знойдзеныя ў памяшканнях тэатра, павінны быць дастаўлены ў кабінет прадстаўнікоў "службы гледача". У выпадку страты рэчаў неабходна звярнуцца да адміністратара або старэйшага кантралёра квіткоў.
8. Бяспека
8.1. У мэтах захавання грамадскага парадку падчас наведвання мерапрыемства гледачам забараняецца:
мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую ці iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя цi прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць з сябе пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або нанесці матэрыяльную шкоду грамадзянам і арганізацыям;
ажыццяўляць прапаганду вайны або экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў і іншых сродкаў;
ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян;
карыстацца сцягамі, вымпеламі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, змест якіх накіраваны на нанясенне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
знаходзіцца ў стане алкагольнага , наркатычнага або таксічнага ап'янення.
Пры наведванні мерапрыемства грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатара мерапрыемства і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку.
8.2. У выпадку выяўлення ў памяшканнях тэатра прадметаў, пакінутых без нагляду, пра знаходку неабходна неадкладна паведаміць любому прадстаўніку адміністрацыі або аховы тэатра. Браць у рукі, адкрываць, ссоўваць з месца выяўленыя прадметы катэгарычна забараняецца.
8.3. У будынку тэатра вядзецца відэаназіранне, дзяжурны ахоўнік заўсёды знаходзіцца ў холе на ўваходзе або ў фае тэатра, на пасту аховы (службовы ўваход тэатра).
8.4. Курэнне ў будынку тэатра катэгарычна забаронена.
8.5. За шкоду, нанесеную маёмасці тэатра гледачом, наступае адказнасць, прадугледжаная дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
9. Праца са сродкамі масавай інфармацыі
Неакрэдытаваныя журналісты ў глядзельную залу не дапускаюцца. Акрэдытацыя праводзіцца на падставе папярэдняй пісьмовай заявы адміністрацыі СМІ. Акрэдытацыя журналіста не дае права на прадастаўленне месца ў глядзельнай зале. Пропуск акрэдытаваных журналістаў ажыццяўляецца праз службовы ўваход па загадзя ўзгодненых з адміністрацыяй тэатра спісах і па прад'яўленні дакумента - пасведчання асобы.
10. Замена, адмена і змена загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства
10.1. Адміністрацыя тэатра пакідае за сабой права на замену або адмену мерапрыемства. У выпадку адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым парадак выплаты грашовых сродкаў за ўваходны квіток вызначае тэатр.
10.2. У выпадку змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым мерапрыемствам глядач мае права наведаць гэтае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага квiтка ў адпаведнасці з новымі тэрмінамі яго правядзення.
Карыстальніцкае пагадненне
1. Агульныя палажэнні
Названыя ніжэй умовы ўяўляюць з сябе пагадненне паміж Дзяржаўнай Установай "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы" (далей – "Арганізацыя") і Карыстальнікам (наведвальнік) інтэрнэт-сайта Арганізацыі (http://www/kupalauski.by/), згодна з якім ажыццяўляецца выкарыстанне інфармацыі і сервісаў сайта.
1.1. Сапраўдны дакумент вызначае правы і абавязкі Арганізацыі ўладальніка сайта, пры яго стварэнні і падтрымцы, а таксама правы і абавязкі Карыстальніка (наведвальніка) сайта пры яго выкарыстанні. Дадзеныя правілы распаўсюджваюцца на ўсіх карыстальнікаў (наведвальнікаў) сайта. Выкарыстоўваючы інфармацыю і/або сервісы сайта арганізацыі, Карыстальнік (наведвальнік) пацвярджае, што ён цалкам згодны з ніжэйпрыведзенымі ўмовамі і абавязваецца іх выконваць.
1.2. Арганізацыя пакідае за сабою права змяняць дадзеныя ўмовы без папярэдняга паведамлення Карыстальніку (наведвальніку). Новыя ўмовы ўступаюць у сілу з моманту іх размяшчэння (публікацыі) па адрасе: http://www/kupalauski.by/.
2. Інфармацыйныя рэсурсы
2.1. Інфармацыйныя рэсурсы сайта арганізацыі ўключаюць у сябе ўсе матэрыялы і сервісы, размешчаныя ў даменнай прасторы (http://www/kupalauski.by/). Арганізацыя захоўвае за сабою права на змяненне складу, зместу і месца размяшчэння ўласных інфармацыйных рэсурсаў без папярэдняга паведамлення пра гэта.
2.2.Арганізацыя дае магчымасць Карыстальнікам сайта атрымліваць інфармацыйную рассылку на электронныя адрасы (e-mail), прапісаныя Карыстальнікамі пры рэгістрацыі на сайце.
2.3. Арганізацыя намагаецца даць Карыстальнікам (наведвальнікам) дакладную і актуальную інфармацыю. У той самы час усе матэрыялы, апублікаваныя на старонках сайта арганізацыі, ідуць пад знакам "як ёсць" (as is&raqio;) з магчымымі памылкамі, без любога кшталту гарантый, выразных ці ўскосных.
2.4. Арганізацыя інфармуе Карыстальнікаў аб магчымасці замовы, аплаты, раздрукоўкі, квіткоў на сайце kupalauski.by, падаючы дадзеную інфармацыю па спасылках у ніжнім блоку сайта "Інфармацыя па набыцці квіткоў", размешчаным на галоўнай старонцы сайта, на ўкладках "АФІША ТЭАТРА", "АФІША МІНСКА", а таксама на ўкладцы "НАБЫЦЬ КВІТКІ " на верхняй панэлі сайта.
2.5.Арганiзацыя інфармуе Карыстальнікаў, что пры вяртанні квіткоў кошт паслугі рэзервавання, сэрвіснага збору альбо паслугi касы не падлягаюць вяртанню нi пры якiх абставiнах, бо паслугi лічацца аказаннымi ў любым выпадку.
2.6. Арганізацыя пакідае за сабой права:
кантролю за карыстальніцкімі замовамі;
самастойнага прыняцця рашэння аб выдаленні замоў, у выпадках устаноўленага злоўжывання магчымасцю падаўжэння тэрміну рэзервавання (два і больш разоў перазамова адных і тых жа квіткоў), сістэматычных неаплат замаўляемых квіткоў;
спыняць рэзерваванне квіткоў за 1 гадзіну да пачатку мерапрыемства і ануляваць ўсе неаплачаныя замовы.
3. Адказнасць
3.1. Арганізацыя не нясе адказнасці за прамую ці ўскосную шкоду, уключаючы ўпушчаную выгаду, што ўзнікае ў выніку капіравання, выкарыстання або немагчымасці выкарыстання матэрыялаў ці паслуг, прапанаваных сайтам арганізацыі, калі адпаведнымі пагадненнямі з Карыстальнікамі (наведвальнікамі) не абумоўлена іншае.
3.2. Арганізацыя не нясе адказнасці за змест і пэўнасць рэкламных і інфармацыйных матэрыялаў трэціх асоб, размешчаных на старонках сайта арганізацыі.
3.3. Арганізацыя не нясе адказнасці за скіраванасць і дзейнасць іншых сайтаў, даступных праз старонкі сайта арганізацыі шляхам гіперспасылкі. Пераход на любы іншы сайт ажыццяўляецца на адказнасць Карыстальніка (наведвальніка).
3.4. Сапраўдны дакумент забараняе:
· выкарыстанне матэрыялаў, размешчаных на інфармацыйных рэсурсах сайта арганізацыі, у камерцыйных мэтах без падпісання адпаведных пагадненняў з арганізацыяй;
· выкарыстанне матэрыялаў, размешчаных на іфармацыйных рэсурсах сайта арганізацыі, любым чынам, які можа пашкодзіць рэпутацыі арганізацыі, уключаючы цытаванне са скажоным сэнсам.
3.5. Узнаўленне арыгінальных матэрыялаў, без спасылкі на першакрыніцу і без згадвання імені аўтара (калі матэрыял падпісаны) з’яўляецца парушэннем беларускага і міжнароднага заканадаўства і цягне за сабою ўсталяваную заканадаўствам адказнасць.
3.6. Арганізацыя забяспечвае захаванне канфідэнцыяльнасці інфармацыі пра карыстальнікаў сайта арганізацыі з выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Глядзельныя залы тэатра
Вялікая сцэна
Камерная сцэна
Камінная зала
У Каміннай зале і на Камернай сцэне рассадка свабодная.
Парадак прыёму драматургічных матэрыялаў да разгляду дзяржаўнай ўстановай "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы"
- Да разгляду прымаюцца толькі п'есы і інсцэнаванні. Творы іншай літаратурнай формы, віду ці роду (раманы, аповесці, апавяданні, навэлы, біяграфічныя запісы, аўдыя-кнігі і іншыя формы), не адпаведныя асноўным канонам драматургічнага матэрыялу, не прымаюцца да разгляду.
- П'есы (інсцэнаванні) павінны быць напісаны мастацкай літаратурнай (рускай і / ці беларускай) мовай.
- П'есы (інсцэнаванні), што змяшчаюць элементы парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, расавай дыскрымінацыі, а таксама заклікі да экстрэмізму (экстрэмісцкай дзейнасці) не прымаюцца і не разглядаюцца.
- П'есы (інсцэнаванні) для разгляду падаюцца на папяровым носьбіце фармату А4, у выглядзе выдадзенай кнігі ці высылаюцца на электронную пошту info@kupalauski.by.
- П'еса (інсцэнаванне), пададзеная на папяровым носьбіце, рэгіструецца і разглядаецца рэдактарам (літаратурна-драматычнай часткай) цягам 3 (трох) тыдняў ад дня атрымання. Калі п'еса (інсцэнаванне) з'яўляецца перспектыўнай для пастаноўкі, супрацоўнікам скіроўваецца па ўзгадненні з мастацкім кіраўніком для разгляду на паседжанні Мастацкай рады на папяровым носьбіце. У выпадку станоўчага рашэння Мастацкай рады рэдактар у вызначаным парадку інфармуе аўтара п'есы (інсцэнавання).
- П'есы (інсцэнаванні) не рэцэнзуюцца.
- П'есы (інсцэнаванні), атрыманыя рэдактарам (літаратурна-драматычнай часткай) на электронную пошту, не друкуюцца. Адказ рэдактара аўтару з тлумачэннем дадзенага парадку прыёму драматургічных матэрыялаў скіроўваецца на электронны адрас цягам 15 (пятнаццаці) дзён. Копія адказу (скрын) друкуецца і дадаецца ў справу.
- П'есы (інсцэнаванні) на папяровым носьбіце, якія не прайшлі адбор, захоўваюцца ў рэдактара (літаратурна-драматычнай часткі) цягам 3 (трох) месяцаў ад даты атрымання. Па заканчэнні дадзенага тэрміну п'есы (інсцэнаванні) падлягаюць здачы ў макулатуру (спісанне).
- П'есы (інсцэнаванні) на папяровым носьбіце, якія не прайшлі адбор, не высылаюцца па пошце, а выдаюцца пад роспіс асабіста аўтару цягам 3 (трох) месяцаў ад даты атрымання.
