Мерапрыемствы

Купала. П’еса


Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы абвяшчае конкурс п’ес “Купала. П’еса”, прымеркаваны да 145-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

Запрашаем прафесійных літаратараў і аўтараў-пачаткоўцаў! Прымаюцца арыгінальныя, раней не апублікаваныя і не інсцэніраваныя п’есы на беларускай або рускай мовах.

Конкурс пройдзе ў тры этапы:

1. Да 14 снежня 2026 года – рэгістрацыя, падача сінопсіса і адной гатовай сцэны.

2. З 21 снежня 2026 года да 19 сакавіка 2027 года – падача поўных тэкстаў п’ес.

3. Другая палова красавіка 2027 года – стварэнне і паказ рэжысёрскіх эскізаў па п’есах фіналістаў у рамках “Купала. Лабараторыі”.

Пераможца атрымае магчымасць увасобіць сваю п’есу на сцэне Купалаўскага тэатра!

Стварыце п’есу, якая стане часткай гісторыі Купалаўскага!

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку арганізацыі і правядзення ў 2026-2027 гадах конкурсу п’ес “Купала. П’еса” аб народным паэце Беларусі Янку Купале



theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы