Паслугі
Сувенірная крама

Сувенірная крама

Побач з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы ў мініяцюрным будынку працуе сувенірная крама.

Калі вы жадаеце набыць камусьці такі падарунак, які б нагадваў пра тэатр, стары Мінск ці ўвогуле пра Беларусь, варта зазірнуць у краму.


Энгельса, 7а

Працуе з 10:00 да 19:00, у нядзелю з 13:00 да 19:00 (крама не працуе ў дзяржаўныя святочныя дні)

+375 (17) 367-17-17

У краме можна набыць афішы і календары, фотаздымкі артыстаў, кубкі, магніты, свістулькі, паштоўкі, кнігі, вышыванкі, ручнікі і іншыя сувеніры. У гэтым жа будынку размяшчаецца і тэатральная каса.

Мы рады новаму супрацоўніцтву ў галіне рэалізацыі ўнікальных вырабаў і сувенірнай прадукцыі, натхнёнай багатай культурай, гісторыяй Беларусі, а таксама тэатральным мастацтвам. З усімі пытаннямі і прапановамі звяртайцеся на нумар 8017 3653902

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы