Па матывах аднайменнай аповесці Барыса Васільева
30.07.2026
Зычым Вам нясчэрпнага натхнення, новых яркіх роляў, душэўнай гармоніі, моцнага здароўя і вялікай радасці ад творчасці.
Запрашаем наведаць спектаклі з удзелам Святланы Гулевіч: "Паўлінка", "Замак Альшанскі", "Брама неўміручасці", "Дзядзечкаў сон", "А зоры тут ціхія", "Чорная панна Нясвіжа", "Казка аб мёртвай царэўне...", "Музыка душы. Роднае", "Музыка душы", "Двор майго дзяцінства", "Гісторыя шакаладнага дрэва".
29.07.2026
Дзякуем за прыгажосць, адданасць мастацтву і яркія ямоцыі, якія Вы дорыце гледачам! Зычым нясчэрпнага натхнення, душэўнай гармоніі, і вялікай радасці ад улюбёнай працы!
Запрашаем наведаць спектаклі з удзелам Генадзя Вішнякова: "Паўлінка", "Гэта цудоўнае жыццё", "Музыка душы. Роднае", "Музыка душы", "Скрыжаванне", "Двор майго дзяцінства", "Пісаравы імяніны".
25.07.2026
Гэта пастаноўка, якая тонка спалучае ў сабе лёгкую меланхолію і добры гумар, што дораць незабыўныя адчуванні і эмоцыі гледачу. Гісторыя пра чалавечыя лёсы, дзе сум лёгка змяняецца ўсмешкай, вучыць цаніць кожнае імгненне, сагравае душу і натхняе верыць, што для шчасця нікога не бывае позна.
Перадаём словы ўдзячнасці рэжысёру-пастаноўшчыку Сяргею Кулікоўскаму за такую неверагодную гісторыю, артыстам — за іх пранікнёную ігру і ўсім службам тэатра — за стварэнне асаблівай атмасферы на сцэне!
25.07.2026
7, 8 кастрычніка — першая ПРЭМ’ЕРА новага сезона! Пранізлівая драма "Сэрца на далоні" па творы класіка беларускай літаратуры Івана Шамякіна ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Дзмітрыя Акімава. Спектакль прымеркаваны да 105-годдзя са дня нараджэння аўтара рамана, у яго стварэнні прымуць удзел: мастак-пастаноўшчык Лілія Хісматуліна, мастак па святле Андрэй Алейнік, рэжысёр па пластыцы Кірыл Балтрукоў.
Вайна і каханне праз прызму жыцця адной жанчыны. Абяцаем, што пастаноўка не пакіне абыякавым ніводнага гледача!
Квіткі хутка паступяць у продаж. Сачыце за навінамі. У новым сезоне ўсё раскажам!
24.07.2026
З 24 па 30 жніўня тры вядомыя расійскія рэжысёры – заслужаны артыст Аляксандр Агароў, Андрэй Шляпін і Марыя Раманава – ўсяго за тыдзень створаць разам з купалаўцамі тры смелыя эскізы паводле твораў класiчнай беларускай драматургii! Кіраўнік лабараторыі – Аляксандр Віслаў.
Паказ творчых работ адбудзецца 30 жніўня. Сачыце за нашай афiшай, квiткi хутка будуць у продажы!
23.07.2026
Мы абавязкова пазнаёмiм вас з новымі артыстамі! Наперадзе іх чакае насычанае жыццё, а галоўнае - выступленні на першай драматычнай сцэне краіны!
Віншуем вас, дарагія купалаўцы! У добры шлях!
23.07.2026
Вы напоўнілі купалаўскую сцэну сваім талентам, душэўнасцю і захапляльнай працавітасцю. Дзякуем за тую светлую энергію і трапяткую шчырасць, якую Вы кожны раз дорыце зале.
Зычым бязмежнага натхнення для новых яркіх прэм’ер, душэўнага спакою, моцнага здароўя, новых творчых вышынь і вялікага шчасця! Няхай жыццё будзе напоўнена толькі прыемнымі сюрпрызамі, а сэрца — творчым натхненнем!
22.07.2026
Праект адбыўся дзякуючы аўтару Вікторыі Клеўко, рэжысёру Ілью Круку, народнай артыстцы Беларусі Зінаідзе Зубковай і артыстам Таісіi Ввядзенскай, Інэсе Іскакавай, Святлане Гулевіч, Марыi Аўтушка, Ганне Мешчараковай i Барысу Цяцёркіну.
Дзякуй, што былі з намі!
20.07.2026
У зале панавала неверагодная атмасфера! Гэта лёгкая, вясёлая гісторыя з ноткай меланхоліі, якая распавядае пра людзей, чые лёсы дзіўным чынам пераплятаюцца ў танцах. Спектакль дапамог кожнаму гледачу задумацца пра ўласны шлях, моманты выбару і нагадаў: у жыцці заўсёды павінна заставацца месца для мары, а ў сэрцы — для кахання!
Фота прадастаўлены газетай “Голас часу”.
16.07.2026
1. Не панікуйце. Дзейнічайце стрымана.
2. Заблакіруйце карту. Зрабіце гэта неадкладна праз мабільны банкінг або званок у банк.
3. Паведаміце ў службы. Звяжыцеся з банкам і праваахоўнымі органамі.
4. Захавайце доказы. Зрабіце скрыншоты перапісак, чэкаў і нумароў тэлефонаў.
Ніколі не адказвайце на падазроныя званкі і нікому не паведамляйце CVC/CVV-код (тры лічбы на адваротным баку карткі). Будзьце пільнымі і беражыце сябе!
15.07.2026
Марыя Георгіеўна з вялікай радасцю выступіла перад сваімі землякамі, падарыўшы ім вечар, напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю. Вершаваныя радкі ў яе выкананні не пакінулі абыякавым нікога з прысутных, падарыўшы спектр эмоцый ад лёгкага смутку да душэўнага спакою. У знак удзячнасці за талент Марыі Захарэвіч землякі адарылі яе вялікай колькасцю яркіх букетаў і добрых слоў.
Гэта светлая атмасфера назаўжды застанецца ў сэрцах гледачоў!
Фота і відэа прадастаўлены газетай "Нарачанская зара".
13.07.2026
У зале панавала неверагодная атмасфера! Гэта лёгкая, вясёлая гісторыя з ноткай меланхоліі, якая нагадвае кожнаму з нас: у жыцці заўсёды павінна заставацца месца для мары, а ў сэрцы — для кахання.
Хочаце акунуцца ў сюжэт, дзе каханне і танец зліваюцца ў адзінае цэлае, ствараючы чароўны тандэм? Запрашаем вас на спектакль 26.09 на камернай сцэне Купалаўскага тэатра!
Фота прадастаўлены газетай "Лоеўскі край".
06.07.2026
Спектакль прайшоў з аншлагам! У зале панавала асаблівая цёплая атмасфера, з першых хвілін гледачы былі ў захапленні ад такой неверагодна светлай і душэўнай гісторыі!
Хочаце адчуць такія ж яркія эмоцыі і дакрануцца да класікі беларускага тэатра? Тады запрашаем Вас наведаць спектакль "Паўлінка" 08.07 і 25.07 на купалаўскай сцэне!
Фота прадастаўлены газетай "Веснік Нафтана".
04.07.2026
Музычны перформанс складзены з мелодый, якія добра знаёмы кожнаму з нас з самага дзяцінства. Гэта непараўнальна прыгожыя народныя творы і вядомыя песні ў выкананні артыстаў тэатра пад акампанемент жывой музыкі. Кожная з такіх кампазіцый — прызнанне ў любові нашай Радзіме.
Шчыра дзякуем артыстам аркестра і акцёрам купалаўскай трупы за талент, працу і захаванне музычнай спадчыны нашай краіны!
Жадаем гэтай чароўнай імпрэзе працягваць радаваць, захапляць і кранаць сэрцы нашых шаноўных гледачоў!
01.07.2026
Гэта незабыўны і дужа атмасферны нэануар пра чалавека, чыё жыццё перавярнулася з ног на галаву пасля невытлумачальнай трагедыі з блізкім сябрам. Следства настойвае на афіцыйнай версіі, але інтуіцыя галоўнага героя падказвае, што праўда значна глыбейшая. Куды ж прывядзе яго гэты клубок загадак і містыкі?
Мы шчыра дзякуем артыстам за іх неверагодную працу і самааддачу, а таксама ўсім службам тэатра за вялікі ўклад у стварэнне пастаноўкі. Асаблівую ўдзячнасць выказваем рэжысёру-пастаноўшчыку Дэвіду Разумаву за ўвагу да дэталяў і беражлівыя адносіны да першакрыніцы, а Барысу Федасеевічу Герлавану - за стварэнне цудоўнай сцэнаграфіі, што зачароўвае дух!
Чакаем вас на бліжэйшых паказах 19.07 і 23.07 у Купалаўскім тэатры!
30.06.2026
Гледачоў чакае магутны псіхалагічны трылер, прасякнуты вусцішнай містыкай і таямніцамі мінулага.
Ужо заўтра, 30 чэрвеня — ДОЎГАЧАКАНАЯ ПРЭМ’ЕРА!
22.06.2026
Супрацоўнікі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы сабраліся каля мемарыяла, прысвечанага пакараным савецкім падпольшчыкам, каб ушанаваць памяць герояў і ўскласці кветкі.
Подзвіг тых, хто загінуў, назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. Мы беражліва захоўваем і перадаем гістарычную памяць будучым пакаленням, каб не дапусціць падобнай трагедыі.
17.06.2026
Для беларускай культуры ён стаў сімвалам нязломнасці і глыбокай чалавечнасці, якую немагчыма сыграць, калі яе няма ў душы.
Мiкалай Яроменка пайшоў на фронт падлеткам, трапіў у палон і нямецкі канцлагер. Вайна навучыла цаніць мір, жыццё і стваральную працу. Таму персанажы Мiкалая Мiкалаевiча вылучаліся ўнутранай сілай і прагай змен да лепшага.
Легендарнымі ролямі ў славутых пастаноўках сталі вобразы Канстанціна Заслонава ў аднайменным спектаклі М.Маўзона, Ніканора ў “Людзях на балоце” паводле рамана І.Мележа, Вяршылы ў “Мудрамеры” М.Матукоўскага, сэра Джона ў “Касцюмеры” Р.Харвуда і іншыя.
Мікалай Мікалаевіч кожны раз наноў перажываў перад залай тое, што калісьці выпала на яго ўласную долю. Мужны, рашучы, ідэйны – менавіта такім застаўся ў народнай памяці “герой Яроменкі”.
17.06.2026
Для гасцей адбыўся паказ спектакля «Дзядзечкаў сон».
Жадаем поспехаў усім удзельнікам форума!
12.06.2026
Наведайце тэатр пад адкрытым небам i правядзіце сямейны суботні вечар разам з Купалаўскім!
Пачатак у 17:00, вул. Ракаўская, 25-1.
22.08.2025
Упершыню на сцэне нашага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалыі адбудуцца “Вялікія гастролі” Дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры ”Паўночна-Асяцінскі Дзяржаўны акадэмічны тэатр ім. У. Тхапсаева".
14.07.2025
Вы гатовы сустрэцца з цудоўным светам музыкі?
18.06.2025
З 3 па 17 чэрвеня прайшлі гастролі Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В.І.Качалава. За гэты перыяд трупа паказала 8 спектакляў, а дакладней 17 паказаў.
29.05.2025
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі падвёў вынікі фестывалю, узнагародзіў пераможцаў і павіншаваў усіх, хто прыняў удзел у ІІІ Рэспубліканскім тэатральным фестывале “Перамога”.
19.05.2025
У Купалаўскім тэатры прайшоў першы майстар-клас фестывалю “Перамога”
12.05.2025
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы стартаваў III Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”
27.04.2025
26 красавіка артысты Купалаўскага тэатра прынялі ўдзел у ll ваенна-патрыятычным тэатральным фестывалі “Заўтра была вайна", які прайшоў у горадзе Растове-на-Доне, Расійская Федэрацыя.
15.04.2025
Доўгачаканыя гастролі Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В.І. Качалава пройдуць з 3 па 17 чэрвеня на сцэне Купалаўскага тэатра!
21.03.2025
З 20 па 27 сакавіка ў Магілёве праходзіць XVIII Міжнародны моладзевы тэатральны форум “М*@RT.контакт - 2025”.
04.12.2024
У горадзе Бабруйск прайшоў Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча!
20.05.2024
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы няспынна працуе над развіццём і ўмацаваннем міжнародных сувязяў! Таму на гэтым тыдні мы з радасцю сустракаем на нашай гасціннай сцэне сяброў з Новасібірска! Гастролі Новасібірскага абласнога тэатра лялек і Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга драматычнага тэатра "Чырвоны факел" пройдуць у Купалаўскім тэатры ў межах правядзення Дзён Новасібірскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта іх першы візіт у нашу краіну! Спадзяемся, што спектаклі новасібірскіх тэатраў падораць вам задавальненне і шмат яркіх эмоцый!
10.05.2024
Шаноўныя сябры! Рады паведаміць, што падчас правядзення Дзён культуры Новасібірскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пройдуць цудоўныя спектаклі нашых сяброў з Расіі!
08.07.2026
Клапоцячыся пра вашу бяспеку, нагадваем аб важнасці абачлівасці ў інтэрнэце.
21.10.2025
24.07.2025
24 ліпеня з нагоды закрыцця 105-га сезона прайшоў сход трудавога калектыва.
19.07.2025
У Купалаўскім тэатры з’явілася новая паслуга – “Правядзенне цырымоніі заключэння шлюбу”!
02.07.2025
Ліпеньскія спектаклі можна паглядзець са зніжкай 50%?
28.06.2025
28 чэрвеня на Вайсковых могілках у Мінску Купалаўскі тэатр прыняў удзел у Жальбінах з нагоды 83-й гадавіны смерці Янкі Купалы.
10.06.2025
Сёння мы адзначаем важную дату — дзень надання Янку Купалу звання народнага паэта БССР!
06.06.2025
Сёння мы адзначаем асаблівы дзень — 75 год з дня нараджэння выдатнага сябра Купалаўскага тэатра і таленавітага чалавека, Аляксея Дударава!
13.05.2025
13 мая 2025 года – 120 гадоў са дня нараджэння аднаго з яркіх сімвалаў нашага тэатра, таленавітай купалаўкі Стэфаніі Міхайлаўны Станюты !
07.04.2025
Першасная прафсаюзная арганізацыя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы далучылася да праекта “Жывая памяць удзячных пакаленняў" мясцовага дабрачыннага фонду Аляксея Талая і перадала сабраныя членамі прафсаюзнай арганізацыі манеты на стварэнне помніка ў памяць пра подзвіг нашага доблеснага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
13.03.2025
Канстанцін Сцяпанавіч нарадзіўся 13 сакавіка 1890 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1920-я гады афармляў спектаклі ў Беларускім дзяржаўным тэатры.
10.03.2025
10 сакавіка, у Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды жанчынам з розных сфер дзейнасці і рэгіёнаў краіны.
05.03.2025
5 сакавіка 1955 года быў падпісаны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб прысваенні Беларускаму Дзяржаўнаму ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга драматычнаму тэатру імя Янкі Купалы назвы “Акадэмічны”. Сёння адзначаецца 70 гадоў.
19.02.2025
Сёння віншуем з юбілеем (90 гадоў) народнага артыста СССР і Беларусі Генадзя Сцяпанавіча Аўсяннікава!
18.02.2025
Мастацкаму кіраўніку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь віншавальны адрас перадалі ад Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Качанавай Наталлі Іванаўны!
