83 гады са дня смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

83 гады са дня смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

28.06.2025

28 чэрвеня на Вайсковых могілках у Мінску Купалаўскі тэатр прыняў удзел у Жальбінах з нагоды 83-й гадавіны смерці Янкі Купалы. 

Па традыцыі каля помніка на магіле першага народнага паэта Беларусі гучалі яго вершы. Беларускія паэты чыталі свае творы, прысвечаныя Янку Купалу.

У знак удзячнай памяці прысутныя ўсклалі кветкі на магілу Янкі Купалы, каб яшчэ раз аддаць даніну павагі Песняру.

Дзякуй Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы, што захоўваюць памяць нашага народнага паэта

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы