Паслугі
Фотасесія

Фотасесія

Запрашаем вас правесці фотаздымку ў класічных інтэр’ерах найстарэйшага тэатра Беларусі.

Нагадаем, што ў сакавіку 2013 года завяршылася маштабная рэканструкцыя будынка, мэтай якой было вяртанне яму аўтэнтычнага выгляду 1890 года.

Для правядзення святочных фотасесій тэатр прапануе глядацкае фае і Камінную залу. Памяшканні аздобленыя ў шэра-блакітных тонах па ўзорах ХІХ стагоддзя, з традыцыйнымі крышталёвымі жырандолямі і арнаментаванымі парцаляванымі вазамі з героямі грэчаскай міфалогіі. Прыемны дадатак да фотасесіі ў Купалаўскім тэатры – магчымасць наведаць аўстэрыю “Уршуля” (або нават замовіць у ёй банкет ці пачастунак для тых, хто не прымае ў фотасесіі ўдзелу або жадае ад яе адпачыць), якая размешчана непасрэдна ў будынку тэатра і гатовая прыняць гасцей, у тым ліку і на ўтульнай летняй тэрасе з відам на першы мінскі фантан і Аляксандраўскі сквер.


+375(17)3653902

       +375(17)3576627

Кошт фота (відэа) здымкі (вяселля, прафесійная) ў тэатры (да 60 хвілін, не больш за 10 чалавек з улікам фатографа / відэааператара) - 80 рублёў.

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы