
Пра конкурс
Кожныя два гады ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”, доўгачаканая падзея для ўсіх аматараў мастацтва, вялікае творчае свята ў культурным жыцці краіны. Гэты конкурс – выдатная магчымасць убачыць дасягненні нацыянальнай тэатральнай школы, пазнаёміцца з самымі выбітнымі сучаснымі спектаклямі, умацаваць культурныя сувязі, абмяняцца вопытам, адкрыць новыя імёны. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Галоўныя мэты конкурсу – адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў тэатральнага мастацтва, далучэнне да іх шырокіх слаёў грамадства, павышэнне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў конкурсу, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі.
Увазе гасцей будуць прадстаўлены самыя добрыя, кранальныя, глыбокія спектаклі апошніх гадоў, якія паказваюць прыгажосць і веліч беларускага тэатра, адлюстроўваюць сапраўдную прыгажосць, вечныя каштоўнасці і шчырую любоў да мастацтва! Традыцыйна ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу праходзіць у найстарэйшым драматычным тэатры краіны: Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. У гэтай легендарнай зале ярчэй загараюцца новыя тэатральныя зоркі, званчэй гучаць словы пра любоў да краіны, спадчыну продкаў, шчырае каханне, вернасць сябрам і сілу запаветнай мары!
Дакраніся да вышынь мастацтва разам з Нацыянальнай тэатральнай прэміяй !
– Дарагія сябры і ўдзельнікі конкурсу Нацыянальная тэатральная прэмія!
Усё, што адбываецца на сцэне, здольнае абудзіць у душы чалавека безліч моцных эмоцый: любоў, удзячнасць, натхненне, радасць, веру ў лепшае. Артыст разам з гледачом стварае надзвычайны сусвет, у якім пануюць хараство і імкненне да лепшага. У гэтым – вялікая моц мастацтва.
І мы заклікаем вас далучыцца да вялікага свята, якое адбываецца раз на два гады: стаць часткай Рэспубліканскага тэатральнага конкурсу “Нацыянальная тэатральная прэмія”. Кожны спектакль-удзельнік – сапраўдная жамчужына ў скарбніцы беларускага мастацтва, працяг традыцый айчыннага тэатра, якія закладваліся менавіта першымі купалаўцамі. Таму асабліва прыемна, што па добрай традыцыі менавіта Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сустракае на сваёй сцэне канкурсантаў, натхняе акцёраў на новыя дасягненні і дорыць ім асаблівую энергію. Запрашаем пераканацца ў гэтым і ўбачыць лепшыя беларускія спектаклі апошніх гадоў, дакрануцца да высокага мастацтва і перажыць самыя яркія эмоцыі!
Каштоўнасці беларускага тэатра чакаюць вас на “Нацыянальнай тэатральнай прэміі”!
Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Аляксандр Шастакоў
