У перыяд з 25.10.2023 па 18.11.2023 пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пройдзе VII рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.

Удзельнікамі конкурсу стануць самыя выбітныя тэатры з розных куткоў краіны: журы і гледачы ўбачаць 32 пастаноўкі ад 20 тэатраў Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Маладзечна, Слоніма, Віцебска, Магілёва. Упершыню падчас конкурсу будзе прадстаўлена такая вялікая колькасць спектакляў.

Пастаноўкі будуць ацэньваць у намінацыях «Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны», «Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны», «Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва», «Лепшы спектакль тэатра лялек», «Лепшы оперны спектакль», «Лепшы спектакль балета», «Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл». Большасць спектакляў пройдзе на галоўнай і камернай сцэнах Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Грандыёзныя пастаноўкі, паказаныя ў межах конкурсу, падораць вам прыемныя ўражанні, яркія эмоцыі і натхненне!

Запрашаем далучыцца да самай значнай падзеі ў тэатральным жыцці краіны 2023 года!

Афіша на рускай мове

Афіша на беларускай мове


АФIША