Навіны

08.10.2026

Ужо 9 і 10 кастрычніка Галоўны лялечны тэатр Расіі завершыць свой тур па Беларусі паказамі знакамітага спектакля “Незвычайны канцэрт” — шэдэўра, які ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэса.

Нашы калегі ўжо прыехалі ў Мінск і паспелі бліжэй пазнаёміцца з беларускай культурай: сёння для артыстаў была арганізавана экскурсія па Мінскай гарадской ратушы і Верхнім горадзе. Госці з вялікай цікавасцю знаёмiлiся з музейнымi экспазіцыямi і гісторыяй сталіцы.

Дзякуем калегам за візіт і з нецярпеннем чакаем сустрэчы на сцэне!

07.10.2026

«Сэрца на далоні» – гэта не проста спектакль, а вынiк творчых пошукаў і велізарнай любові.

Сёння мы з заміраннем сэрца прадставілі прэм’еру на сцэне Купалаўскага тэатра. Мы доўга ішлі да гэтага дня. У закуліссі засталіся гадзіны працы над тэкстам, складаныя мізансцэны, пошук інтанацый, стварэнне дэкарацый і той самай атмасферы, якую вы можаце адчуць ужо зараз.

Мы ўклалі ў гэты спектакль частку сябе, каб вы маглі ўзяць на далоні нашае сэрца... Вялікі дзякуй артыстам, рэжысёру і мастацкаму кіраўніку - Дзмітрыю Акімаву, усёй камандзе і вам, дарагія гледачы!

З любоўю, Купалаўскі

06.10.2026

Сёння ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы прайшла закрытая здача спектакля «Сэрца на далоні» паводле аднайменнага рамана Івана Шамякіна. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіў Дзмітрый Акімаў!

Ужо заўтра, 7 кастрычніка, вас чакае моцная драма, якая кране вас да самай глыбіні душы!

01.10.2026

Купалаўскі тэатр наведала дэлегацыя Екацерынбургскага тэатральнага інстытута.

Рэктар ВНУ Ганна Глуханюк, саветнік Кацярына Гаршкова, загадчык кафедры літаратурнага майстэрства і гісторыі тэатра Алег Багаеў i дырэктар "Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага" Наталляй Грамыка – госці пазнаёміліся са спадчынай галоўнай сцэны Беларусі. Творчы візіт стаў выдатным пачаткам будучага сяброўства.

01.10.2026

Напярэдадні Дня настаўніка ў Купалаўскім тэатры прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне педагогаў, дырэктараў і кіраўнікоў устаноў адукацыі за іх адданую працу і прафесіяналізм.

Узнагароды заслужаным дзеячам адукацыі Кастрычніцкага раёна ўручалі ганаровыя госці і кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў горада Мінска.12818:00

27.09.2026

Дзякуем Вам, шаноўны Аляксандр Віктаравіч, за ўважлівае і адказнае стаўленне да найстарэйшага тэатра краіны, ініцыятыўнасць, крэатыўнасць, разважлівасць і актыўную грамадзянскую пазіцыю!

27.09.2026

Сябры, сёння мы адзначаем вялікую гадавіну: 120-годдзе са дня нараджэння славутай актрысы Ірыны Ждановіч, дачкі заснавальніка Купалаўскага тэатра Фларыяна Ждановіча!
Старонкі: 1 2 3 4 5 ... 95 Наступная
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы