80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Філатава!
23.11.2026
Сёння мы адзначаем 80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Філатава – выдатнага беларускага акцёра тэатра і кіно, народнага артыста Беларусі.
Амаль два дзесяцігоддзі яго жыцця і творчасці былі звязаны з Купалаўскім тэатрам. За ролю ў спектаклі “Радавыя” акцёр быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР. Створаныя ім сцэнічныя вобразы сталі часткай гісторыі беларускага тэатральнага мастацтва.
Сёння мы з удзячнасцю ўзгадваем Валерыя Мікалаевіча, яго талент і ўклад у развіццё айчыннай культуры!
