Дарагая Зінаіда Пятроўна!
Ад усяго калектыву віншуем Вас з днём нараджэння!
Для ўсіх нас Вы - не толькі жывая легенда сцэны Купалаўскага тэатра, але і яго душа, узор вялікага таленту і адданасці мастацтву. Працаваць з Вамі і вучыцца ў Вас - вялікі гонар і шчасце.
Жадаем моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі і душэўнай цеплыні. Няхай кожны дзень прыносіць радасць, дом заўсёды будзе напоўнены святлом і спакоем, а гледачы дораць свае бясконцыя авацыі і любоў!
З любоўю, Купалаўскi!
107 сезон
02.11.2026
Паважаныя гледачы! Нагадваем Вам, што тэрмін вяртання квіткоў з прычыны адмены мерапрыемства “RUNWAY MINSK”, запланаванае на 24.10.2026.
02.11.2026
Прайшлі 2 дні прэзентацыі кнігі “Мая першая Ева” Вікторыі Кляўко.
Былі моманты, калі ў зале стаяла такая цішыня, што было чуваць, як дрыжыць голас артыста.
Былі слёзы. Светлыя, ціхія. І быў дзіцячы хор, які раптам нагадаў: усё пачынаецца з дзяцінства.
Вікторыя стаяла на сцэне і ўсміхалася, аддаючы нам частку сябе. А гледачы забіралі, дадавалі свой унёсак і перадавалі далей:
частка сродкаў ад проданых квіткоў пайшла туды, дзе яна асабліва патрэбна – дзецям у ДСПУА “Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г.Мінска”
Дзякуй кожнаму, хто быў. За дрыжыкі. За апладысменты, якія не хацелі заканчвацца. За тое, што кніга зараз жыве не толькі на старонках, але і ў нашых сэрцах.
Фота: Таня Мисевич.
З любоўю, Купалаўскі!

01.11.2026
Шчыра віншуем народную артыстку Рэспублікі Беларусь Тамару Міронаву!
Яна атрымала спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве”.
Узнагароду ёй уручыла Намеснік Прэм’ер-міністра, старшыня аргкамітэта ММКФ “Лістапад” Наталля Пяткевіч.
Мы ганарымся Тамарай Міронавай і тым, што яе талент і адданасць духоўным традыцыям атрымалі такое высокае прызнанне. Жадаем ёй новых творчых поспехаў і натхнення!
фота: sb.by

28.10.2026
Сёння спаўняецца 142 гады з дня нараджэння Фларыяна Ждановіча — выбітнага акцёра, рэжысёра і аднаго з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра.
Для нашай сцэны гэта знакавая постаць. Менавіта Фларыян Паўлавіч стаяў ля вытокаў стварэння БДТ-1 (Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра) і быў яго першым мастацкім кіраўніком, заклаўшы творчы фундамент для калектыву, які сёння носіць імя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Увесь яго творчы шлях быў прысвечаны развіццю нацыянальнага мастацтва: ён кіраваў Першым таварыствам беларускай драмы і камедыі, узбагачаў пастаноўкі беларускім фальклорам і назаўжды ўвайшоў у гісторыю як рэжысёр, які яшчэ ў 1913 годзе здзейсніў першую сцэнічную пастаноўку нашай легендарнай "Паўлінкі". Пазней, у 1944 годзе, гэты спектакль быў абноўлены Львом Літвінавым і стаў сапраўднай візітоўкай тэатра.
Памятаем і ганарымся сваімі вытокамі!

25.10.2026
Словамі не перадаць, як цёпла, утульна і па-сапраўднаму душэўна прайшла наша сустрэча.
Учора ў рамках праекта “Беларуская літаратура. Шлях да сцэны” мы нібы сабраліся вялікай дружнай сям’ёй, каб пагаварыць пра самае патаемнае – пра тое, як літаратура ажывае на тэатральнай сцэне. Абмяркоўвалі легендарны раман Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”. Атмасфера ў зале была проста неверагоднай!
Вялікі дзякуй нашым спікерам – пісьменніцы Вікторыі Кляўко, рэжысёру-пастаноўшчыку Дзмітрыю Акімаву і артысту Аляксандру Пашкевічу. Іх аповеды пра закуліссе, пра тое, як з рамана нараджаецца інсцэніроўка і прымаюцца складаныя рашэнні, зачаравалі ўсіх без выключэння. Зала слухала, затаіўшы дыханне, а абмеркаванне доўга не сканчвалася!
Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў і раздзяліў з намі гэты ўтульны вечар! Праект працягваецца, і наперадзе нас чакае яшчэ шмат цікавых адкрыццяў і цёплых сустрэч.

23.10.2026
Калектыў Купалаўскага тэатра ад усёй душы віншуе Вас з днём нараджэння! Ваша адданасць сцэне, глыбокае разуменне драматычнага мастацтва і невычэрпная творчая энергія дораць гледачам і калегам сапраўдную радасць.
Жадаем Вам моцнага здароўя, натхнення і новых бліскучых роляў на нашай сцэне. Няхай кожны дзень прыносіць шчасце, а публіка нязменна ўзнагароджвае Вас гучнымі апладысментамі. Са святам!
Запрашаем наведаць спектаклі з удзелам Аляксандра Пашкевiча: “Паўлінка”, “Сэрца на далонi”, “Брама неўміручасці”, “Дзядзечкаў сон”, “А зоры тут ціхія”, “Пісаравы імяніны”, “Бясконцая гісторыя”, “Замак Альшанскi”.