Вiншуем з уводамi!
23.11.2026
Учора на сцэне тэатра адбыўся паказ легендарнага спектакля “Паўлінка”, дзе ўпершыню ў новых для сябе ролях выступілі тры таленавітыя артысты нашай трупы!
Крысціна Андрэева – Паўлінка;
Артур Цыцура – Якім;
Антон Нікішын – Вінцусь;
Для кожнага артыста новая роля - важная і хвалюючая падзея, магчымасць праявіць сябе, адкрыць новыя грані свайго таленту і прапанаваць уласнае прачытанне знаёмай гісторыі.
Віншуем нашых артыстаў з паспяховым уводам у спектакль! Зычым натхнення, творчай смеласці, задавальнення ад кожнай сустрэчы з гледачамі і, вядома, гучных апладысментаў!
Няхай новыя сцэнічныя гісторыі будуць яркімі і незабыўнымі!
З любоўю, Купалаўскi !
