106 сезон

30.07.2026

Дзякуй за Вашу светлую ўсмешку, прафесiянальны талент і асаблiвую ўвагу да кожнай ролi. Мы шчыра рады, што ў трупе тэатра ёсць такі бліскучы, энергічны і харызматычны артыст!

Зычым Вам нясчэрпнага натхнення, новых яркіх роляў, душэўнай гармоніі, моцнага здароўя і вялікай радасці ад творчасці.

Запрашаем наведаць спектаклі з удзелам Святланы Гулевіч: "Паўлінка", "Замак Альшанскі", "Брама неўміручасці", "Дзядзечкаў сон", "А зоры тут ціхія", "Чорная панна Нясвіжа", "Казка аб мёртвай царэўне...", "Музыка душы. Роднае", "Музыка душы", "Двор майго дзяцінства", "Гісторыя шакаладнага дрэва".

29.07.2026

Вы - чалавек, у чыіх руках скрыпка спявае! Цудоўная музыка, якая нараджаецца дзякуючы Вашаму таленту, нязменна захапляе гледачоў і стварае надзвычайную атмасферу на сцэне.

Дзякуем за прыгажосць, адданасць мастацтву і яркія ямоцыі, якія Вы дорыце гледачам! Зычым нясчэрпнага натхнення, душэўнай гармоніі, і вялікай радасці ад улюбёнай працы!

Запрашаем наведаць спектаклі з удзелам Генадзя Вішнякова: "Паўлінка", "Гэта цудоўнае жыццё", "Музыка душы. Роднае", "Музыка душы", "Скрыжаванне", "Двор майго дзяцінства", "Пісаравы імяніны".

25.07.2026

Роўна два гады таму ў Купалаўскім тэатры адбылася прэм’ера дзівоснага спектакля "Бясконцая гісторыя"!

Гэта пастаноўка, якая тонка спалучае ў сабе лёгкую меланхолію і добры гумар, што дораць незабыўныя адчуванні і эмоцыі гледачу. Гісторыя пра чалавечыя лёсы, дзе сум лёгка змяняецца ўсмешкай, вучыць цаніць кожнае імгненне, сагравае душу і натхняе верыць, што для шчасця нікога не бывае позна.

Перадаём словы ўдзячнасці рэжысёру-пастаноўшчыку Сяргею Кулікоўскаму за такую неверагодную гісторыю, артыстам — за іх пранікнёную ігру і ўсім службам тэатра — за стварэнне асаблівай атмасферы на сцэне!

25.07.2026

Каханенькія-родненькія, сёння мы завяршаем 106-ы тэатральны сезон... Але не можам пакінуць вас без сюрпрызу!

7, 8 кастрычніка — першая ПРЭМ’ЕРА новага сезона! Пранізлівая драма "Сэрца на далоні" па творы класіка беларускай літаратуры Івана Шамякіна ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Дзмітрыя Акімава. Спектакль прымеркаваны да 105-годдзя са дня нараджэння аўтара рамана, у яго стварэнні прымуць удзел: мастак-пастаноўшчык Лілія Хісматуліна, мастак па святле Андрэй Алейнік, рэжысёр па пластыцы Кірыл Балтрукоў.

Вайна і каханне праз прызму жыцця адной жанчыны. Абяцаем, што пастаноўка не пакіне абыякавым ніводнага гледача!

Квіткі хутка паступяць у продаж. Сачыце за навінамі. У новым сезоне ўсё раскажам!

24.07.2026

Рыхтуйцеся, Купалаўскі тэатр адкрые новы тэатральны сезон смелым праектам!

З 24 па 30 жніўня тры вядомыя расійскія рэжысёры – заслужаны артыст Аляксандр Агароў, Андрэй Шляпін і Марыя Раманава – ўсяго за тыдзень створаць разам з купалаўцамі тры смелыя эскізы паводле твораў класiчнай беларускай драматургii! Кіраўнік лабараторыі – Аляксандр Віслаў.

Паказ творчых работ адбудзецца 30 жніўня. Сачыце за нашай афiшай, квiткi хутка будуць у продажы!

23.07.2026

Прайшлі тры насычаныя дні кастынгу ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. За гэты час мы пазнаёміліся з вялікай колькасцю яркіх індывідуальнасцяў, убачылі выдатныя нумары, пачулі цудоўныя вершы і песні. Гэта быў сапраўдны фестываль творчасці, і мы ўдзячны ўсім удзельнікам кастынгу за прадэманстраванне сваiх талентаў!

Мы абавязкова пазнаёмiм вас з новымі артыстамі! Наперадзе іх чакае насычанае жыццё, а галоўнае - выступленні на першай драматычнай сцэне краіны!

Віншуем вас, дарагія купалаўцы! У добры шлях!

23.07.2026

З днём нараджэння, Ганна Мешчаракова!

Вы напоўнілі купалаўскую сцэну сваім талентам, душэўнасцю і захапляльнай працавітасцю. Дзякуем за тую светлую энергію і трапяткую шчырасць, якую Вы кожны раз дорыце зале.

Зычым бязмежнага натхнення для новых яркіх прэм’ер, душэўнага спакою, моцнага здароўя, новых творчых вышынь і вялікага шчасця! Няхай жыццё будзе напоўнена толькі прыемнымі сюрпрызамі, а сэрца — творчым натхненнем!
Старонкі: 1 2 3 4 5 ... 15 Наступная
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы