Віншуем з прэм’ерай!

Віншуем з прэм’ерай!

21.11.2026

Прэм’ера спектакля “мая першая Ева” адбылася, і гэта сапраўднае свята для ўсіх нас!

Вялікі дзякуй кожнаму, хто працаваў над стварэннем пастаноўкі: усім службам тэатра, і, вядома, артыстам - за іх талент, энергію і самааддачу на сцэне.

Асабістая падзяка народным  артысткам Беларусі - Тамары Міронавай і Зінаідзе Зубковай. Ваша майстэрства, глыбіня і харызма пакарылі гледачоў.

Мы шчыра захапляемся творчым тандэмам Ільі Крука (рэжысёра спектакля) і Вікторыі Кляўко (аўтарам тэкста). Яны зноў стварылі душэўны, тонкі і кранальны спектакль, які знайшоў водгук у сэрцах.

Дзякуй кожнаму, хто падзяліў з намі гэтую прэм’еру!

З любоўю, Купалаўскі!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы