Вынікі ІІІ Рэспубліканскага тэатральнага фестывалю “Перамога”

Вынікі ІІІ Рэспубліканскага тэатральнага фестывалю “Перамога”

29.05.2025

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі падвёў вынікі фестывалю, узнагародзіў пераможцаў і павіншаваў усіх, хто прыняў удзел у ІІІ Рэспубліканскім тэатральным фестывале “Перамога”.

У конкурснай праграме „Спектакль театра драмы”:

„Лепшая мужчынская роля” – Дзяніс ФЕШЧАНКА за ролю Гіршы ў спектаклі “Сем трафеяў радавога Шапкіна“ дзяржаўнай установы „Мінскі абласны драматычны тэатр“;

„Лепшая жаночая роля“ – Вераніка БУСЛАЕВА за ролю Стэфы ў спектаклі „Хатыня“ дзяржаўнай установы „Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь „Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі“;

„Лепшая сцэнаграфія“ – Аляксандр КАМЯНЕЦ за стварэнне сцэнаграфіі ў спектаклі „А зоры тут ціхія“ дзяржаўнай установы „Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы“;

„Лепшая рэжысура“ – народны артыст Беларусі Аляксандр ЯФРЭМАЎ за пастаноўку спектакля „Радавыя“ заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь „Тэатр-студыя кінаакцёра УП „Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм“;

„Лепшы спектакль“ – спектакль „Трыбунал“ дзяржаўнай установы „Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь „Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага Камсамола Беларусі".

У конкурснай праграме “Спектакль тэатра лялек”:

„Лепшая жаночая роля“ – Карына КУЛІК у спектаклі „Помнячы герояў Перамогі!“ дзяржаўнай установы „Мінскі абласны тэатр лялек „Батлейка“;

„Лепшы спектакль“ – спектакль „Сымон-музыка“ дзяржаўнай установы культуры „Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь „Гродзенскі абласны тэатр лялек";

Спецыяльны дыплом за лепшае аўтарскае прачытанне тэмы Вялікай Айчыннай вайны – калектыў дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы „Маладзёжны тэатр эстрады“ ў спектаклі „Без тэрміна даўнасці“.

Віншуем!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы