Рыхтуемся сустракаць новасібірскіх сяброў!
20.05.2024
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы няспынна працуе над развіццём і ўмацаваннем міжнародных сувязяў! Таму на гэтым тыдні мы з радасцю сустракаем на нашай гасціннай сцэне сяброў з Новасібірска! Гастролі Новасібірскага абласнога тэатра лялек і Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга драматычнага тэатра "Чырвоны факел" пройдуць у Купалаўскім тэатры ў межах правядзення Дзён Новасібірскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта іх першы візіт у нашу краіну! Спадзяемся, што спектаклі новасібірскіх тэатраў падораць вам задавальненне і шмат яркіх эмоцый!
24 і 25 мая - спектакль "Як Пятрушка ворагаў перамагаў" Новасібірскага абласнога тэатра лялек (камерная сцэна, 6+).25 мая - спектакль "Мёртвыя душы" Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга драматычнага тэатра "Чырвоны факел" (галоўная сцэна, 18+).
Запрашаем вас раздзяліць эмоцыі ад прагляду гэтых спектакляў разам з намі! Набывайце квіткі ў касах тэатра і на нашым афіцыйным сайце!
