З дня нараджэння Фларыяна Ждановіча 142 гады!

З дня нараджэння Фларыяна Ждановіча 142 гады!

28.10.2026

Сёння спаўняецца 142 гады з дня нараджэння Фларыяна Ждановіча — выбітнага акцёра, рэжысёра і аднаго з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра.

Для нашай сцэны гэта знакавая постаць. Менавіта Фларыян Паўлавіч стаяў ля вытокаў стварэння БДТ-1 (Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра) і быў яго першым мастацкім кіраўніком, заклаўшы творчы фундамент для калектыву, які сёння носіць імя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Увесь яго творчы шлях быў прысвечаны развіццю нацыянальнага мастацтва: ён кіраваў Першым таварыствам беларускай драмы і камедыі, узбагачаў пастаноўкі беларускім фальклорам і назаўжды ўвайшоў у гісторыю як рэжысёр, які яшчэ ў 1913 годзе здзейсніў першую сцэнічную пастаноўку нашай легендарнай "Паўлінкі". Пазней, у 1944 годзе, гэты спектакль быў абноўлены Львом Літвінавым і стаў сапраўднай візітоўкай тэатра.

Памятаем і ганарымся сваімі вытокамі!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы