16+

Сэрца на далоні

Драма
Галоўная сцэна
Прэм'ера – 7 кастрычнiка 2026
2 гадзіны 15 хвілін з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 13
    лістапада
    19:00
    Пт
  • 14
    лістапада
    19:00
    Сб
  • 20
    снежня
    19:00
    Нд
  • 23
    снежня
    19:00
    Ср
Рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Акімаў
Мастак-пастаноўшчык Лілія Хісматуліна
Мастак па святле Андрэй Алейнік
Харэограф Кірыл Балтрукоў
Відэамастак Маргарыта Удовенка

«Я сто разоў памірала... І, бачыце, не памерла... Бо хачу жыць. Я веру вам».

Чалавечае сэрца — самае важнае, маленькае і хрупкае, што ў нас ёсць. Як і гісторыя аднаго жыцця, знявечанага калісьці даўно чужой няпраўдай. Менавіта таму перад вамі гісторыя пра веру і любоў: да сябе, людзей, сям’і, да справы і праўды — любоў і веру, якія здольныя выратаваць свет.

Мінулае нікуды не знікае — яно застаецца мінулым і працягваецца ў нашых дзецях, іх радасцях і пакутах. І пражыць сумленна сваё жыццё мы абавязаны дзеля іх. Але часам, каб ісці далей і развівацца, трэба пайсці на балючы крок — раскрыць грудную клетку, аголіць праўду і выразаць даўнюю крыўду.

У гэты момант хірургічнае ўмяшальніцтва становіцца аперацыяй на ўласным сумленні, хвілінай абсалютнай уразлівасці і даверу паміж людзьмі: «урачом» і «хворым». Гэта адзіны шлях да ачышчэння, бо верыць у людзей і хацець жыць — рэчы, без якіх немагчыма пражыць сумленна.

Ролі выконваюць:
Прэса

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы