Аляксандр Пашкевіч
Нарадзіўся 23 кастрычніка 1963 года ў вёсцы Вялікая Раёўка Капыльскага раёна.
У 1993 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры.
6 студзеня 2024 года прыняты ў трупу тэатра.
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
-
Сцяпан Крыніцкі ("Паўлінка" Я. Купалы);
-
Дабрыян ("Брама неўміручасці К. Крапівы");
-
Бацька Камяльковай, Палкоўнік (пазыўны "Трэці"), Немец (разведка) ("А зоры тут ціхія" Б. Васільева);
-
Біч, старшыня ("Пісаравы імяніны" У. Галубка);
-
Афанасій Мацвеевіч ("Дзядзечкаў сон" Ф. Дастаеўскага).
