Сэрца на далоні
«Я сто разоў памірала... І, бачыце, не памерла... Бо хачу жыць. Я веру вам».
Чалавечае сэрца — самае важнае, маленькае і хрупкае, што ў нас ёсць. Як і гісторыя аднаго жыцця, знявечанага калісьці даўно чужой няпраўдай. Менавіта таму перад вамі гісторыя пра веру і любоў: да сябе, людзей, сям’і, да справы і праўды — любоў і веру, якія здольныя выратаваць свет.
Мінулае нікуды не знікае — яно застаецца мінулым і працягваецца ў нашых дзецях, іх радасцях і пакутах. І пражыць сумленна сваё жыццё мы абавязаны дзеля іх. Але часам, каб ісці далей і развівацца, трэба пайсці на балючы крок — раскрыць грудную клетку, аголіць праўду і выразаць даўнюю крыўду.
У гэты момант хірургічнае ўмяшальніцтва становіцца аперацыяй на ўласным сумленні, хвілінай абсалютнай уразлівасці і даверу паміж людзьмі: «урачом» і «хворым». Гэта адзіны шлях да ачышчэння, бо верыць у людзей і хацець жыць — рэчы, без якіх немагчыма пражыць сумленна.
Ролі выконваюць:
-
Антон Кузьміч Яраш, хірургСяргей Бірульчык -
Кірыла Васільевіч Шыковіч, журналістПавел Дракін -
Соф’я Сцяпанаўна Савіч (Зося), швачкаТаццяна Гулевіч -
Сцяпан Андрэевіч Савіч, урачУладзімір Рагаўцоў -
Сямён Парфёнавіч Гукан (Корань), старшыня гарвыканкамаАляксандр Пашкевіч -
Маша, аперацыйная сястраГанна Мешчаракова -
Галя, жонка Яраша, зубны ўрачЮлія Аўчыніна -
Гаецкая, галоўурач 3-й бальніцыАнастасія Агейкіна -
Клаўдзія Сідараўна Сухадол, былая старшая медсястраАлена Мазгова -
Павел, падпольшчык, служачы гарадской управыАртур Цыцура -
Следчы дзяржбяспекіАртур Цыцура -
ФельдкамендантІлья Саковіч -
Пракоп Варава, камандзір партызанскага атрадаІлья Крук -
Лотке (Ганс Крафт), агент СДАнтон Нікішын -
Лучынскі, начальнік паліцыіУладзімір Здаравец -
Грот, следчы паліцыіАляксандр Даманцэвіч -
Мура, служачая паліцыіКрысціна Андрэева -
Сербаноўскі, супрацоўнік КДББарыс Цяцёркін -
Назар Авяр’янавіч Дымар, былы партны, інфарматар паліцыіАляксандр Гусеў -
НезнаёмецАнтон Нікішын -
СалдатДанііл Казак -
СалдатІлья Саковіч -
Нямецкі салдатІлья Саковіч -
ПартызанДанііл Казак -
Аператар відэаздымкіНастасся Курачкіна -
Аператар відэаздымкіСвятлана Ліпніцкая -
Урач
-
Падпольшчык
