Артур Цыцура
Нарадзіўся 23 студзеня 1999 года ў вёсцы Баранава Гродзенскай вобласці.
У 2023 годзе скончыў установу адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў".
3 сакавіка 2021 года прыняты ў трупу тэатра.
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
- Вінцусь ("Паўлінка" Я. Купалы);
- Елісей, Месяц, Прыдворны ("Казка аб мёртвай царэўне..." А. Пушкіна);
- Радзівіл Руды ("Чорная панна Нясвіжа" А. Дударава);
- Жаніх ("Жаніцьба" М. Гогаля);
- Хлопец ("Сніўся мне сон..." Д. Філіповіча);
- Маёр НКУС, Салдат, Немец (салдат), Немец (разведка) ("А зоры тут ціхія" Б. Васільева);
- Бенік ("Гісторыя шакаладнага дрэва" А. Мазькова);
- Маска ("DONNA SOLA (Жанчына адна)" Д. Фо, Ф. Рамэ);
- Сіланцій, Разбойнік ("Гарачае сэрца" А. Астроўскага);
- Хлопец з хору ("Наш космас" Д. Філіповіча);
- Лупадзёр ("Пісаравы імяніны" У. Галубка);
- Вакальныя партыі ("Музыка душы. Роднае");
- Грышка / Селянін / Іспанец ("Дзядзечкаў сон" Ф. Дастаеўскага);
- Дзеці двара ("Двор майго дзяцінства" Д. Філіповіча);
- Ён (танцуе ў пары) ("Бясконцая гісторыя" М. Хейфеца);
- Генка ("Брама неўміручасці" К. Крапівы).
