Казка аб мёртвай царэўне...
“Казка лжэ, ды ў ёй намёк! Шмат каму яна урок”, – пісаў аднойчы Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Гэта сапраўды так, таму што казкі вучаць нас быць добрымі, смелымі, кемлівымі, працалюбівымі, дапамагаць адно аднаму ў цяжкую хвіліну.
Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гатовы паказаць сваім маленькім гледачам новы спектакль: “Казка аб мёртвай царэўне...” па матывах любімай гісторыі з-пад пяра Пушкіна.
Яркія дэкарацыі і з любоўю падабранае музычнае суправаджэнне перанясуць вас, нашы шаноўныя сябры, у цудоўны свет фантазій і подзвігаў, дзе можна пазнаёміцца з прыгожай і добрай царэўнай, паразмаўляць з магічным люстэркам, нават сустрэцца з Сонцам, Месяцам і Ветрам! Наперадзе героя чакае небяспечнае падарожжа, поўнае незвычайных прыгод, а ў канцы гісторыі дабро абавязкова пераможа зло, бо гэта спрадвечны закон усіх казак.
Спектакль ідзе на беларускай мове
Ролі выконваюць:
-
ПушкінІлья Крук -
ПушкінСяргей Бірульчык -
ЦарПавел Дракін -
ЦарыцаМаргарыта Гарбачова -
ЦарыцаІнэса Іскакава -
Мачыха, ЖабрачкаТаісія Ввядзенская -
Мачыха, ЖабрачкаТаццяна Гулевіч -
ЦарэўнаГанна Мешчаракова -
ЦарэўнаМарыя Калесніковіч -
ЕлісейБарыс Цяцёркін -
ЕлісейАртур Цыцура -
ЛюстэркаСвятлана Гулевіч -
Старэйшы асілакАляксандр Даманцэвіч -
Сярэдні асілакСяргей Бірульчык -
Сярэдні асілакІлья Крук -
Малодшы асілакАнтон Нікішын -
СонцаАнастасія Агейкіна -
СонцаАлена Мазгова -
МесяцАртур Цыцура -
МесяцБарыс Цяцёркін -
ВецерАнтон Нікішын -
ЧарнаўкаМарыя Аўтушка -
ПрыдворныяМаксім ГубанаўЮрый КавальчыкЦіхан Красуцкі
-
Саколка-сабака
