Марыя Калесніковіч
Нарадзілася 18 ліпеня 1999 года ў Магілёве.
У 2022 годзе скончыла ўстанову адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў".
1 жніўня 2022 года прынята ў трупу тэатра.
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
- Паўлінка ("Паўлінка" Я. Купалы);
- Царэўна, Прыдворная, Саколка-сабака ("Казка аб мёртвай царэўне..." А. Пушкіна);
- Фрэйліна ("Чорная панна Нясвіжа" А. Дударава);
- Эня, Русалка ("Гісторыя шакаладнага дрэва" А. Мазькова);
- Дзяўчына з хору ("Наш космас" Д. Філіповіча);
- Аптэкар ("Рамэа і Джульета" У. Шэкспіра);
- Вакальныя партыі ("Музыка душы. Роднае");
- Дзеці двара ("Двор майго дзяцінства" Д. Філіповіча);
- Жонка Васкова, Зенітчыца, Сястра Гурвіч, Жанчына, Немец (разведка) ("А зоры тут ціхія" Б. Васільева);
- Пляткарка / Фея ("Дзядзечкаў сон" Ф. Дастаеўскага);
- Яна (танцуе ў пары) ("Бясконцая гісторыя" М. Хейфеца);
- Студэнт / Народ ("Брама неўміручасці" К. Крапівы);
- Дзяўчынка ("Скрыжаванне" Д. Філіповіча).
