Гісторыя шакаладнага дрэва (0+)

Рэжысёр-пастаноўшчык Данііл Філіповіч
Мастак Люба Сідзельнікава
Кампазітар Марат Абрамян
Прэм'ера – 18 снежня 2021 года
Гісторыя шакаладнага дрэва - гэта чароўная казка пра двух юных эльфаў.
Шкода аднаго з эльфаў прывяла да таго, што шакаладнае дрэва аказалася пад пагрозай знікнення і ўсе дзеці маглі б застацца без шакаладу! Каб гэтага не адбылося, юныя сябры адпраўляюцца ў далёкае і небяспечнае падарожжа. Галоўных герояў чакаюць неверагодныя прыгоды, дзіўныя сустрэчы, новыя знаёмствы і небяспечнае выпрабаванне – сустрэча з грозным злыднем! Моцная дружба і дабрыня– гэта тая зброя, якой нашы героі перамогуць сваіх ворагаў.
Гісторыя шакаладнага дрэва падорыць мноства перажыванняў, яскравых эмоцый і акуне ў чароўны свет казкі, дзе дабро абавязкова пераможа зло!

Прэса:

снежань 2021

18 и 19 декабря в Купаловском театре премьера — детская сказка «История шоколадного дерева» по пьесе Мазькова