Марыя Аўтушка
Нарадзілася 1 кастрычніка 1999 года ў Лепелі.
У 2020 годзе скончыла ўстанову адукацыі «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў».
24 кастрычніка 2023 года прынята ў трупу тэатра.
У бягучым рэпертуары выконвае наступныя ролі:
- Наташа ("Брама неўміручасці" К. Крапівы);
- Кір'янава, Гаспадыня, Зенітчыца, Сястра Гурвіч, Жанчына, Немец (разведка) ("А зоры тут ціхія" Б. Васільева);
- Жонка Пісара ("Пісаравы імяніны" У. Галубка);
- Чарнаўка ("Казка аб мёртвай царэўне..." А. Пушкіна);
- Госця ("Паўлінка" Я. Купалы);
- Пляткарка/Фея ("Дзядзечкаў сон" Ф. Дастаеўскага);
- Шакаладка ("Гісторыя шакаладнага дрэва" А. Мазькова);
- Яна (танцуе ў пары) (“Бясконцая гісторыя” М. Хейфеца);
- Дзеці двара ("Двор майго дзяцінства" Д. Філіповіча);
- Марыя ("ВЫРАЙ, ЧЫТКА" В. Кляўко).
