Наш космас (12+)
аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык | Данііл Філіповіч |
мастак-пастаноўшчык | Аляксандр Камянец |
харэограф | Вадзім Дубовік |
кампазітар | Андрэй Цалко |
перакладчык | Ксенія Даніленка |

Свет Мастака... Які ён? Як адбываецца нараджэнне карціны? Што адбываецца у душы чалавека, здольнага на палатне перадаць той ці іншы момант жыцця? Якія думкі, падзеі, эмацыйныя ўзрушанні могуць уплываць на яго?
Чым ахвяруе і праз што праходзіць Мастак з моманту напісання першага малюнка ў дзяцінстве да прызнанага сусветнага шэдэўра, гледзячы на які звычайны чалавек пападае ў Космас...
На гэтыя і многія іншыя пытанні адказвае новы пластычны спектакль у пастаноўцы Д.Філіповіча.
Спектакль складаецца з 9 сцэн, дзеянні якіх пераплятаюцца паміж жыццём рэальным і жыццём унутраным, якія можна падзяліць на сон і яву.
Падзеі, якія адбываюцца на сцэне, суправаджае жывы акампанімент беларускіх народных песень і музыкі кампазітара Андрэя Цалко.
Гледача чакае дзіўнае знаёмства са сцэнамі, са светам выдатных беларускіх мастакоў!
Усё гэта - наш Космас! Спектакль "Наш Космас"!
СЦЭНЫ:
1. "МАЙСТЭРНЯ МАСТАКА"
2. "ДАРОГА ДА ПАСТУПЛЕННЯ"
3. "МАСТАЦКАЯ ШКОЛА"
4. "БАЦЬКІ"
5. "АПОШНІ СЯМЕЙНЫ ФОТАЗДЫМАК"
6. "ПЕРШЫ ПАЦАЛУНАК"
7. "СТРАХ"
8. "НАРАДЖЭННЕ ШЭДЭЎРА"
9. "АЎКЦЫЁН"
-
Юны МастакНаталля Шчарбакова
-
Малады МастакБарыс Цяцёркін
-
Пажылы МастакІлля Галушкін
-
Каханая МастакаЮлія Аўчыніна
-
НастаўніцаІнэса Іскакава
-
Белы КрумкачЮлія Аўчыніна
-
Чорны КрумкачБарыс Цяцёркін
-
Маці МастакаЮлія Аўчыніна
-
Правадніцы
-
Служачыя музея
-
Дзяўчыны з хору
-
Хлапчукі з хору
-
Цёмныя і светлыя Птушкі