"Купалаўскае святло". Маладзёжны форум
17.06.2026
Сёння ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы прайшоў маладзёжны форум "Купалаўскае святло" (арганізатар РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта"). У рамках форуму абмяркоўваліся новыя магчымасці і будучыя праекты, праходзіла ўзнагароджанне прэміяй "Маладзёжны трыўмф-2026" за поспехі ў грамадскім жыцці!
Для гасцей адбыўся паказ спектакля «Дзядзечкаў сон».
Жадаем поспехаў усім удзельнікам форума!
