Калектыў Купалаўскага тэатра віншуе з днём нараджэння Зінаіду Пятроўну Зубкову!

Калектыў Купалаўскага тэатра віншуе з днём нараджэння Зінаіду Пятроўну Зубкову!

03.11.2026

Дарагая Зінаіда Пятроўна!

Ад усяго калектыву віншуем Вас з днём нараджэння!

Для ўсіх нас Вы - не толькі жывая легенда сцэны Купалаўскага тэатра, але і яго душа, узор вялікага таленту і адданасці мастацтву. Працаваць з Вамі і вучыцца ў Вас - вялікі гонар і шчасце.

Жадаем моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі і душэўнай цеплыні. Няхай кожны дзень прыносіць радасць, дом заўсёды будзе напоўнены святлом і спакоем, а гледачы дораць свае бясконцыя авацыі і любоў!

З любоўю, Купалаўскi!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы