XVIII Міжнародны моладзевы тэатральны форум “М*@RT.контакт - 2025”.
21.03.2025
З 20 па 27 сакавіка ў Магілёве праходзіць XVIII Міжнародны моладзевы тэатральны форум “М*@RT.контакт - 2025”.
21 сакавіка артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы на базе Магілёўскага абласнога тэатра лялек паказалі гледачам і ўдзельнікам форума спектакль “Двор майго дзяцінства”, які быў пастаўлены ў 2023 годзе паводле асабістых дзённікаў рэжысёра Данііла Філіповіча.
Нагадаем, што спектакль створаны пры Дзяржаўнай падтрымцы: грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год у сферы культуры!
Генеральны партнёр 105-га сезона: ААТ “Белаграпрамбанк”
