Дзень памяцi ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
22.06.2026
Сёння, 22 чэрвеня, мы адзначаем Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Супрацоўнікі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы сабраліся каля мемарыяла, прысвечанага пакараным савецкім падпольшчыкам, каб ушанаваць памяць герояў і ўскласці кветкі.
Подзвіг тых, хто загінуў, назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. Мы беражліва захоўваем і перадаем гістарычную памяць будучым пакаленням, каб не дапусціць падобнай трагедыі.
