Час жыцця (12+)
Рэжысёр-пастаноўшчык | Ігар Малаў |
Мастак | Аляксандр Камянец |
Кампазітар | Леанід Шырын |

Час жыцця... У герояў спектакля жыццё кіпіць у кватэры састарэлага ліфцёра – тут яны не толькі ўспамінаюць маладосць, але спяваюць, танчаць, дораць адзін аднаму цудоўныя па характару эмоцыі. І хто скажа, што ім ужо далёка за …? Нават вельмі маладая парачка закаханых – унук гаспадара кватэры і ягоная нявеста - пачынае разумець, што не толькі ў іх усё жыццё наперадзе, але і ў гэтых старых гадзіннікі жыцця не проста цікаюць, а гучным боем сцвярджаюць – кожная хвіліна каштоўная, пакуль яна ёсць. Героі спектакля "Час жыцця" поўныя высакароднасці, іх мары і фантазіі рэальныя, як і іх штонядзельныя сустрэчы, і вельмі хочацца верыць, што гаспадар кватэры так і будзе па пятніцах прымаць сваіх сяброў з дому састарэлых…
Узгадаць свой час жыцця Вас запрашаюць народныя артысты Г.С.Аўсяннікаў і З.П.Зубкова, заслужаныя артысты Т.І. Нікалаева-Апіёк і У.М. Рагаўцоў, а таксама артысты нашага тэатра.
Чакаем Вас!
-
Францішак АбельГенадзь Аўсяннікаў
-
Павел ЯсенскіМіхаіл Світа
-
Павел ЯсенскіСяргей Бірульчык
-
Даша ВысоцкаяТаіса Увядзенская
-
Даша ВысоцкаяКацярына Качан
-
Даша ВысоцкаяСвятлана Гулевіч
-
РайнэрУладзімір Рагаўцоў
-
Пані КонціЗінаіда Зубкова
-
Пані КонціТамара Нікалаева-Апіёк
-
ХмелікУладзімір Іваноў
-
Вадзіцель таксіІван Аксёнчык
-
УрачАнтон Нікішын