Зінаіда Зубкова
Народная артыстка Беларусі (2013)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984)
Нарадзілася 3 лістапада 1938 года ў мястэчку Ульянаўка Тосненскага раёна Ленінградскай вобласці.
У 1960 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра» (курс народнага артыста БССР К.М.Саннікава). Працуе ў тэатры з 1 верасня 1960 года.
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
- Ганна ("Вечар" А. Дударава);
- Суседка ("Паўлінка" Я. Купалы);
- Цень Жаніцьбы ("Жаніцьба" М. Гогаля);
- Жанчына ў акенцы ("Чакана гучна і да болю блізка" М. Паніча);
- Пані Конці ("Час жыцця" О. Заградніка);
- Сіньёра Мантэкі ("Рамэа і Джульета" У. Шэкспіра);
- Цётка Надзя ("Двор майго дзяцінства" Д. Філіповіча);
- Бабуля Гурвіч ("А зоры тут ціхія" Б. Васільева);
- Пляткарка ("Дзядзечкаў сон" Ф. Дастаеўскага);
- Алена Максімаўна ("Брама неўміручасці" К. Крапівы);
- Голас Марыі ("ВЫРАЙ. ЧЫТКА" В. Кляўко).
У 1984 годзе за выкананне ролі Марысі ў радыёспектаклі «Хамуціус» паводле твора А.Куляшова ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй БССР. Ордэн Францыска Скарыны (2024)
Спектаклі
ПРЭСА
