Каханне, танцы і мары на сцэне Лоева!

Каханне, танцы і мары на сцэне Лоева!

13.07.2026

Учора на сцэне Гарадскога цэнтра культуры ў Лоеве прайшоў паказ меладраматычнай камедыі «Бясконцая гісторыя».

У зале панавала неверагодная атмасфера! Гэта лёгкая, вясёлая гісторыя з ноткай меланхоліі, якая нагадвае кожнаму з нас: у жыцці заўсёды павінна заставацца месца для мары, а ў сэрцы — для кахання.

Хочаце акунуцца ў сюжэт, дзе каханне і танец зліваюцца ў адзінае цэлае, ствараючы чароўны тандэм? Запрашаем вас на спектакль 26.09 на камернай сцэне Купалаўскага тэатра!

Фота прадастаўлены газетай "Лоеўскі край".

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы